І Нядзеля Вялікага посту, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 26, 4–10 Вызнанне веры абранага народу Чытанне кнігі Другазаконня. Майсей прамовіў да народа, кажучы: Святар возьме кош з рук тваіх і паставіць яго перад ахвярнікам Пана, твайго Бога. А ты будзеш адказваць і гаварыць перад Панам Богам тваім: Мой бацька, вандроўны арамеец, прыйшоў у Егіпет і часова пасяліўся там з невялікаю колькасцю людзей, але там ён стаўся вялікім, магутным і шматлікім народам. Егіпцяне дрэнна абыходзіліся з намі і прыгняталі нас, абцяжарваючы нас цяжкой працай. Мы ўсклікалі да Пана, Бога айцоў нашых, і пачуў нас Пан, і ўбачыў нашае прыніжэнне, нашую нядолю і ўціск. І вывеў нас Пан з Егіпта моцнаю рукою і распраўленым плячом, у вялікім страху, сярод знакаў і цудаў. Ён прывёў нас у гэтае месца і даў нам гэтую зямлю, што сочыцца малаком і мёдам. І вось цяпер я прынёс пачаткі пладоў зямлі, якую Ты даў мне, Пане. Тады пакладзеш іх перад абліччам Пана, твайго Бога, і паклонішся перад Панам Богам тваім. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 91 (90), 1–2. 10–11. 12–13. 14–15 (Р.: пар. 15b) Рэфрэн: Будзь са мной, Пане, у маім няшчасці. 1. Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага * Рэфрэн: 10. Няшчасце не прыйдзе да цябе, * Рэфрэн: 12. На руках цябе будуць насіць, * Рэфрэн: 14. За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; * Рым 10, 8–13 Вызнанне веры таго, хто верыць у Хрыста Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Што кажа Пісанне? Блізка да цябе слова, на вуснах тваіх і ў сэрцы тваім. Гэта ёсць слова веры, якое мы прапаведуем. Таму, калі ты вуснамі сваімі будзеш вызнаваць, што Езус ёсць Панам, і ў сэрцы сваім верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены. Бо сэрцам вераць для апраўдання, а вуснамі вызнаюць для збаўлення. Пісанне ж кажа: Кожны, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены. І няма розніцы паміж юдэем і элінам, бо той самы Пан ва ўсіх, шчодры для ўсіх, хто Яго кліча. Бо кожны, хто пакліча імя Пана, будзе збаўлены. Гэта слова Божае. Мц 4, 4b Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Не хлебам адным будзе жыць чалавек, Лк 4, 1–13 Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе д’ябал выпрабоўваў Яго + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус, напoўнены Духaм Святым, вярнуўся з-над Ярдaну, i Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе на працягу сарака дзён д’ябал выпрабоўваў Яго. I нiчoгa не еў у тыя днi, a кaлі яны скoнчыліся, згаладаўся. I скaзaў Яму д’ябaл: Кaлі Ты Сын Бoжы, скaжы гэтaму кaменю, кaб ён стaў хлебaм. I aдкaзaў яму Езус: Нaпiсaнa: не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек. Тады д’ябал павёў Яго і пaкaзaў у імгненне ўсе валадарствы свету. І скaзaў Яму: Я дaм Тaбе ўсю гэтую ўлaду i славу iх, бo яна мне перададзена, i кaму хaчу, даю яе. Кaлі Ты пaклoнiшся мне, усё будзе Твaё. У адказ Езус скaзaў яму: Нaпiсaнa: Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць. Тады зaвёў Ягo ў Ерузaлем i пaстaвiў нa версе святынi, i скaзaў Яму: Кaлі Ты Сын Бoжы, кiнься aдгэтуль унiз. Бo нaпiсaнa: Анёлaм свaiм зaгaдaе наконт Цябе, кaб ахоўвалі Цябе, — i: яны нa рукaх пaнясуць Цябе, кaб Ты часам не спатыкнуўся aб кaмень сваёй нaгою. Езус скaзaў яму ў адказ: Скaзaнa: не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго. I скoнчыўшы ўсе выпрабаванні, д’ябaл aдступіў aд Ягo дa пары. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 09.02.2010 15:09 |