І Нядзеля Вялікага посту, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 2, 7–9; 3, 1–7 Стварэнне першых праайцоў і іх грэх Чытанне кнігі Быцця. Пан Бог стварыў чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры ягоныя подых жыцця, і стаў чалавек жывой істотай. І пасадзіў Пан Бог сад у Эдэне на ўсходзе, і пасяліў там чалавека, якога стварыў. І вырасціў Пан Бог з зямлі ўсялякае дрэва, прывабнае з выгляду і добрае для ежы, і дрэва жыцця пасярод гэтага саду, і дрэва пазнання дабра і зла. А Змей быў найбольш хітрым з усіх палявых звяроў, якіх стварыў Пан Бог. І сказаў змей жанчыне: Ці сапраўды сказаў Бог “не ешце з ніякага дрэва ў раі”? Жанчына адказала яму: Мы можам есці плады з дрэў саду. Але пра плод дрэва, якое ў сярэдзіне раю, Бог сказаў: Не ешце яго і не дакранайцеся да яго, каб вам не памерці. І сказаў змей жанчыне: Не, не памрэце! Бо ведае Бог, што ў дзень, калі вы пакаштуеце з яго, адкрыюцца вочы вашыя, і будзеце, як Бог, які ведае дабро і зло. І ўбачыла жанчына, што гэта дрэва добрае для ежы, што яно прывабнае для вачэй і пажаданае дрэва для набыцця пазнання. Тады ўзяла яна плод яго і ела, і дала таксама мужу свайму, і ён еў. І адкрыліся ў іх абоіх вочы, і пазналі яны, што голыя, і сшылі лісты смакоўніцы, і зрабілі сабе павязкі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 51 (50), 3–4. 5–6аb. 12–13. 14 і 17 (Р.: пар. 3а) Рэфрэн: Змілуйся над намі, Пане, бо мы зграшылі. 3. Змілуйся нада мною, Божа, у вялікай міласці Тваёй * Рэфрэн: 5. Бо я ведаю беззаконні мае, * Рэфрэн: 12. Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, * Рэфрэн: 14. Вярні мне радасць збаўлення Твайго * Рым 5, 12. 17–19 Дзе памножыўся грэх, там яшчэ больш памножылася ласка Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет і праз грэх — смерць, так і смерць перайшла на ўсіх людзей, бо ўсе зграшылі. Калі з-за праступку аднаго чалавека смерць запанавала праз аднаго, то нашмат больш тыя, якія атрымалі шчодрыя ласкі і дары праведнасці, будуць валадарыць у жыцці дзякуючы Аднаму, Езусу Хрысту. Як праступак аднаго прынёс усім людзям асуджэнне, так і праведнасць Аднаго прынесла жыццядайнае апраўданне ўсім людзям. Бо як праз непаслухмянасць аднаго чалавека многія сталі грэшнікамі, так і праз паслухмянасць Аднаго многія стануць справядлівымі. Гэта слова Божае. Мц 4, 4b Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.Не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 4, 1–11 Езус пасціў сорак дзён, і д’ябал выпрабоўваў Яго + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Дух вывеў Езуса ў пустыню, каб д’ябал выпрабоўваў Яго. І пасціў Ён сорак дзён і сорак начэй, і нарэшце згаладаўся. Тады падышоў да Яго спакушальнік і сказаў Яму: Калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам. А Ён сказаў у адказ: Напісана: не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых. Тады ўзяў Яго д’ябал у святы горад, паставіў на версе святыні і сказаў: Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Анёлам сваім загадае наконт Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагою сваёй. Езус сказаў Яму: Напісана таксама: не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго. Д’ябал зноў узяў Яго на вельмі высокую гару і паказаў Яму ўсе валадарствы свету і славу іх, кажучы: Усё гэта дам Табе, калі ўпадзеш і паклонішся мне. Тады сказаў яму Езус: Адыдзі, сатана, бо напісана: Пану Богу твайму будзеш пакланяцца і Яму аднаму будзеш служыць. Тады д’ябал пакінуў Яго, і вось Анёлы падышлі і служылі Яму. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 09.02.2010 15:11 |