ІI Нядзеля Вялікага посту, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 15, 5–12. 17–18 Бог заключае запавет з верным Абрагамам Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Бог вывеў Абрагама вонкі, і сказаў яму: Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі ты зможаш палічыць іх. І сказаў яму: Такім вялікім будзе тваё патомства. Абрам паверыў Пану, і Ён залічыў яму гэта як праведнасць. І сказаў яму: Я — Пан, які вывеў цябе з Ура Халдэйскага, каб даць табе зямлю гэтую ва ўладанне. Ён сказаў: Пане Божа, як я пазнаю, што буду спадкаемцам яе? Пан адказаў яму: Вазьмі для Мяне трохгадовую ялавіцу, трохгадовую казу, трохгадовага барана, галубку і маладога голуба. Ён узяў для Яго ўсё гэта і рассек іх папалам, і паклаў адну частку насупраць другой; толькі птушак не рассек. І пачалі злятацца да мяса драпежныя птушкі, але Абрам адганяў іх. Як заходзіла сонца, моцны сон апанаваў Абрама. І вось ахапіў яго жах і вялікая цемра. Калі зайшло сонца, настала глыбокая цемра, і вось дым, быццам з печы, і полымя агню прайшлі паміж рассечанымі жывёламі. У той дзень заключыў Пан запавет з Абрамам, сказаўшы: Патомству твайму даю гэтую зямлю, ад ракі егіпецкай ажно да вялікай ракі, ракі Еўфрат. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 27 (26), 1. 7–8аb. 8c–9аbc. 13–14 (Р.: 1а) Рэфрэн: Пан — маё святло і маё збаўленне. 1. Пан — маё святло і маё збаўленне: * Рэфрэн: 7. Пачуй, Пане, голас мой, калі я клічу, * Рэфрэн: Буду шукаць Твайго аблічча, Пане. * Рэфрэн: 13. Веру, што ўбачу дабрыню Пана * Флп 3, 20 — 4, 1 Хрыстус пераменіць нашае цела ў падабенства свайго праслаўленага Цела Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Браты: Наша айчына знаходзіцца ў нябёсах, адкуль мы чакаем і Збаўцу, Пана Езуса Хрыста, які пераменіць нашае прыніжанае цела ў падабенства свайго праслаўленага Цела праз дзеянне моцы, якой Ён можа падпарадкаваць сабе ўсё. Таму, мае браты ўмілаваныя, па якіх сумую, радасць і вянец мой, так трывайце ў Пану. Гэта слова Божае. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. З воблака светлага пачуўся голас Айца: Лк 9, 28b–36 Калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзыйшоў на гару памаліцца. І калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. І вось два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме. Пётр і тыя, хто быў разам з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі разам з Ім. А калі яны адыходзілі адтуль, Пётр сказаў Езусу: Настаўнік, добра нам тут быць. Паставім тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі. Не ведаў ён, што казаў. Калі гаварыў гэта, з’явілася воблака і агарнула іх. І спалохаліся яны, калі ўвайшлі ў воблака. А з воблака пачуўся голас, які казаў: Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце. І калі гучаў гэты голас, Езус апынуўся адзін. І маўчалі яны, і ў тыя дні нікому нічога не казалі пра тое, што бачылі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 09.02.2010 15:04 |