ІI Нядзеля Вялікага посту, Год В |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 22, 1–2. 9а. 10–13. 15–18 Ахвяра патрыярха нашага Абрагама Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Выпрабоўваў Бог Абрагама і сказаў яму: Абрагаме. І ён адказаў: Гэта я. Бог сказаў: Вазьмі сына твайго адзінага, якога ты любіш, Ісаака, і ідзі ў зямлю Морыя, і там прынясі яго на ўсеспаленне на адной з гор, пра якую Я скажу табе. Калі прыйшлі на месца, пра якое сказаў яму Бог, Абрагам пабудаваў там ахвярнік. І працягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў нож, каб закалоць сына свайго. Але анёл Пана паклікаў яго з неба і сказаў: Абрагаме, Абрагаме. Ён адказаў: Гэта я. Анёл сказаў: Не падымай рукі тваёй на хлопца і не рабі з ім нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў сына свайго адзінага для Мяне. Узняў Абрагам вочы свае і ўбачыў за сабою барана, які заблытаўся ў гушчары рагамі сваімі. Абрагам пайшоў, узяў барана і прынёс яго на ўсеспаленне замест сына. Анёл Пана другі раз паклікаў Абрагама з неба і сказаў: Клянуся, — кажа Пан, — паколькі ты зрабіў гэта і не пашкадаваў сына свайго адзінага, то Я благаслаўлю цябе і памножу патомства тваё, як зоркі на небе і як пясок на беразе мора, і патомства тваё здабудзе брамы ворагаў тваіх. І атрымаюць благаслаўленне ў патомстве тваім усе народы зямлі, бо ты паслухаўся голасу Майго. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 116B (115), 10 і 15. 16–17. 18–19 (Р.: Пс 116 (114), 9) Рэфрэн: Буду хадзіць перад Панам на зямлі жывых. 10. Я верыў нават тады, калі казаў: * Рэфрэн: 16. Я слуга Твой, сын слугі Тваёй, * Рэфрэн: 18. Выканаю свае абяцанні для Пана * Рым 8, 31b–34 Бог не пашкадаваў уласнага Сына Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Калi Бог за нас, хто ж супраць нас? Той, хто ўласнага Сына не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсiх нас, ці ж таксама не дасць нам разам з Iм усяго? Хто будзе абвiнавачваць выбраных Богам? Ці ж Бог, які апраўдвае? Хто будзе асуджаць іх? Ці ж Хрыстус, які памёр, а нават больш за тое, уваскрос, знаходзіцца праваруч Бога і заступаецца за нас? Гэта слова Божае. З воблака светлага пачуўся голас Айца: Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 9, 2–10 Гэта Сын Мой умілаваны + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. І перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. І аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам. І на гэта Пётр сказаў Езусу: Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры шатры: Адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі. Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны спалохаліся. І з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з воблака пачуўся голас: Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце. І адразу, калі яны агледзеліся навокал, ужо нікога не ўбачылі, апроч аднаго Езуса. Калі сыходзілі яны з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. І захавалі наказ, разважаючы між сабою, што значыць «уваскрэснуць». Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 09.02.2010 15:05 |