ІI Нядзеля Вялікага посту, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 12, 1–4а Пакліканне Абрагама, Айца Божага Народа Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Пан сказаў Абраму: Выйдзі са сваёй роднай зямлі і з дому айца твайго ў зямлю, якую табе пакажу. Я ўчыню з цябе вялікі народ і буду благаслаўляць цябе, і ўзвялічу імя тваё, і станеш благаслаўленнем. Буду благаслаўляць тых, хто цябе благаслаўляе, а тых, хто зневажае цябе, Я пракляну. І будуць благаслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі. І выйшаў Абрам, як загадаў яму Пан. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 33 (32), 4–5. 18–19. 20 і 22 (Р.: 22) Рэфрэн: Міласэрнасць Твая, няхай будзе над намі. 4. Праўдзівае слова Пана, * Рэфрэн: 18. Вось вока Пана над тымі, хто Яго баіцца, * Рэфрэн: 20. Душа наша чакае Пана, * 2 Цім 1, 8b–10 Бог нас заклікае і асвятляе Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Наймілейшы: Далучыся да цярпенняў дзеля Евангелля паводле моцы Бога, які ўратаваў нас і паклікаў святым пакліканнем не за нашыя ўчынкі, але паводле ўласнай пастановы і ласкі, дадзенай нам у Хрысце Езусе перад вечнымі часамі і адкрытай цяпер праз аб’яўленне Збаўцы нашага, Езуса Хрыста, які знішчыў смерць і асвятліў жыццё і несмяротнасць Евангеллем. Гэта слова Божае. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. З воблака светлага пачуўся голас Айца: Мц 17, 1–9 Аблічча Ягонае заззяла, як сонца + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі, а аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло. І вось з’явіліся ім Майсей і Ілля, і размаўлялі з Ім. Пётр сказаў у адказ Езусу: Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі. Калі ён яшчэ казаў, светлае воблака агарнула іх, і вось голас з воблака сказаў: Гэта Сын Мой Умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце. Пачуўшы гэта, вучні ўпалі ніцма і вельмі спалохаліся. А Езус падышоў, дакрануўся да іх і сказаў: Устаньце і не бойцеся. Калі яны ўзнялі свае вочы, нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Езуса. І калі сыходзілі з гары, Езус загадаў ім, кажучы: Нікому не кажыце пра гэтае бачанне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 09.02.2010 15:06 |