Субота — І Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 26, 16–19 Каб ты быў святым народам Пана, Бога твайго Чытанне кнігі Другазаконня. Майсей прамовіў да народа, кажучы: Сёння Пан, Бог твой, загадвае табе выконваць усе гэтыя наказы і пастановы. Таму старанна выконвай іх ад усяго сэрца і ад усёй душы сваёй. Сёння ты абвясціў, што Пан будзе тваім Богам, і ты будзеш хадзіць па шляхах Яго, захоўваць Яго наказы, запаведзі і пастановы і слухацца голасу Яго. А Пан абвясціў табе сёння, што ты будзеш Яго выбраным народам, як казаў Табе, каб ты захоўваў усе запаведзі Яго. Ён учыніць цябе вышэйшым за ўсе народы, якія стварыў для хвалы, імені і славы сваёй, каб ты быў святым народам Пана, Бога твайго, як сказаў Ён. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 1–2. 4–5. 7–8 (Р.: 1b) Рэфрэн: Шчаслівыя, хто ходзіць у Законе Пана. Рэфрэн: 4. Ты загадаў, * Рэфрэн: 7. Шчырым сэрцам я буду славіць Цябе, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Вось цяпер час спрыяльны, 2 Кар 6, 2b вось цяпер дзень збаўлення. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 43–48 Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго. А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. Бо, калі вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 15:07 |