Пятніца — І Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 18, 21–28 Ці ж Я жадаю смерці грэшніка, — кажа Пан Бог, — а не таго, каб адвярнуўся ад шляхоў сваіх і жыў? Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. Так кажа Пан Бог: Калі грэшнік адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія ўчыніў, і будзе захоўваць ўсе Мае наказы, паступаць справядліва і праведна, то ён напэўна жыць будзе і не памрэ. Ніводзін з грахоў ягоных, які ўчыніў ён, не будзе прыгаданы яму; дзякуючы справядлівасці, якую чыніў, ён будзе жыць. Ці ж Я жадаю смерці грэшніка, — кажа Пан Бог, — а не таго, каб адвярнуўся ад шляхоў сваіх і жыў? Калі ж справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй, будзе паступаць беззаконна і рабіць усе агіды, якія робіць несправядлівы, ці ж будзе ён жыць? Уся справядлівасць яго, якую чыніў, не будзе прыгадана; за нявернасць, якую праявіў, і за грэх, якім зграшыў, — за гэта памрэ ён. Вы кажаце: Несправядлівы шлях Пана. Цяпер паслухай, доме Ізраэля: Гэта мой шлях несправядлівы, ці несправядлівыя хутчэй шляхі вашыя? Калі справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе чыніць беззаконне, і памрэ, то за гэтыя беззаконні, якія чыніў, памрэ. Калі грэшнік адвернецца ад граху свайго, які чыніў, і будзе здзяйсняць правасуддзе і справядлівасць, ён захавае жывой душу сваю. Ён пабачыў і адвярнуўся ад усіх беззаконняў сваіх, якія чыніў, таму жыць будзе і не памрэ. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 130 (129), 1–2. 3–4. 5–6ab. 6c–8 (Р.: пар. 3) Рэфрэн: Хто ж вытрывае, Пане, калі грахі ўспомніш. 1. З глыбіні я клічу Цябе, Пане. * Рэфрэн: 3. Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, * Рэфрэн: 5. Спадзяюся на Пана, * Рэфрэн: Больш, чым варта світання, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Адкіньце ад сябе ўсе грахі вашыя, — кажа Пан, —Эзх 18, 31 і стварыце ў сабе новае сэрца і новы дух. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 20–26 Ідзі спачатку памірыся з братам сваім + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Вы чулі, што было сказана продкам: Не забівай; а хто заб’е, падпадае пад суд. А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падпадае пад суд. Хто ж скажа брату свайму «рака», падпадае пад Высокую раду, а хто скажа «неразумны», падпадае пад геену вогненную. Таму, калі ты прынясеш дар свой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супраць цябе, пакінь там дар свой перад ахвярнікам і ідзі спачатку памірыся з братам сваім, і тады прыйдзі і прынясі дар свой. Мірыся з праціўнікам тваім хутка, пакуль ты з ім яшчэ ў дарозе, каб праціўнік не аддаў цябе суддзі, а суддзя не аддаў цябе слузе, і не ўкінулі цябе ў вязніцу. Сапраўды кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошні грош.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 15:07 |