Аўторак — І Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 55, 10–11 Слова Маё споўніць тое, што Я хацеў Чытанне кнігі прарока Ісаі. Так кажа Пан: Падобна як дождж і снег падае з неба Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 4–5. 6–7. 16–17. 18–19 (Р.: пар. 18b) Рэфрэн: Ад усіх бедаў Пан выбаўляе справядлівых. 4. Узвялічвай Пана са мной, * Рэфрэн: 6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, * Рэфрэн: 16. Вочы Пана звернуты на справядлівых, * Рэфрэн: 18. Яны клічуць, і Пан чуе, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Не хлебам адным будзе жыць чалавек, Мц 4, 4b але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 6, 7–15 Таму так маліцеся + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі моліцеся, не гаварыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць. Не будзьце ж падобнымі да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго. Таму так маліцеся: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі; хлеба нашага штодзённага дай нам сёння; і даруй нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Калі вы будзеце дараваць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны даруе і вам. А калі не будзеце дараваць людзям, то і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 15:09 |