ІII Нядзеля Вялікага посту, Год В |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ, ДАЎЖЭЙШАЕ Зых 20, 1–17 Закон быў дадзены праз Майсея (Ян 1, 17) ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 20, 1-3. 7-8. 12-17 Закон быў дадзены праз Майсея (Ян 1, 17) Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Сказаў Бог усе гэтыя словы: Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 19 (18), 8. 9. 10. 11 (Р.: Ян 6, 68с) Рэфрэн: Пане, Ты маеш словы вечнага жыцця. 8. Закон Пана дасканалы, * Рэфрэн: 9. Загады Пана справядлівыя * Рэфрэн: 10. Боязь Божая беззаганная * Рэфрэн: 11. Больш каштоўныя, чым золата, * 1 Кар 1, 22–25 Мы ж абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, які для юдэяў — прычына ўпадку, а для тых, хто пакліканы, — Божая мудрасць Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Юдэі патрабуюць знакаў, а грэкі шукаюць мудрасці. Мы ж абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, які для юдэяў — прычына ўпадку, для язычнікаў — глупства, а для тых, хто пакліканы, і юдэяў, і грэкаў — Ён Хрыстус, Божая моц і Божая мудрасць. Бо неразумнае ў Бога разумнейшае за людзей, а слабое ў Бога мацнейшае за людзей. Гэта слова Божае. Ян 3, 16 Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 2, 13–25 Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзнясу яе + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус прыйшоў у Ерузалем. І знайшоў у святыні тых, хто прадаваў валоў, авечак і галубоў, і мянялы сядзелі там. І зрабіў бізун з вяровак і павыганяў усіх са святыні, а таксама авечак і валоў, грошы мянялаў парассыпаў, а сталы папераварочваў. А прадаўцам галубоў сказаў: Забярыце гэта адсюль і не рабіце дому Айца Майго домам гандлю. І прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: Клопат аб доме Тваім з’ядае Мяне. На гэта юдэі сказалі Яму ў адказ: Які знак пакажаш нам, што можаш гэтак рабіць? Езус сказаў ім у адказ: Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзнясу яе. І сказалі юдэі: Гэтая святыня будавалася сорак шэсць гадоў, а Ты ўзнясеш яе за тры дні? Казаў жа Ён пра святыню цела свайго. І калі Ён уваскрос з мёртвых, то вучні Ягоныя ўспомнілі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісанню і слову, якое казаў Езус. І калі Ён быў у Ерузалеме на свяце Пасхі, многія, убачыўшы ўчыненыя Ім цуды, паверылі ў імя Ягонае. Але сам Езус не давяраўся ім, бо сам ведаў усіх і не меў патрэбы, каб хто сведчыў пра чалавека, бо сам ведаў, што было ў чалавеку. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 09.02.2010 15:01 |