Серада — ІІ Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 18, 18–20 Прыйдзіце, пераможам яго Чытанне кнігі прарока Ераміі. Сказалі: Прыйдзіце, прыдумаем штосьці супраць Ераміі. Бо не знікне закон у святара, ні парада ў мудраца, ні слова ў прарока. Прыйдзіце, пераможам яго языком і не будзем зважаць на ўсе ягоныя словы. Паслухай мяне, Пане, і пачуй голас маіх праціўнікаў. Ці ж плацяць злом за дабро? А яны выкапалі для мяне яму. Успомні, як я стаяў перад Табою, каб добра сказаць пра іх, каб адвярнуць ад іх Твой гнеў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 31 (30), 5–6. 14. 15–16 (Р.: 17b) Рэфрэн: Збаў мяне, Пане, у сваёй ласкавасці. 5. Выцягні мяне з сеткі, якую патаемна паставілі на мяне, * Рэфрэн: 14. Бо чую пагалоскі многіх; * Рэфрэн: 15. Спадзяюся на Цябе, Пане, * Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Я — святло свету, — кажа Пан, —Ян 8, 12 хто пойдзе за Мною, будзе мець святло жыцця. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 20, 17–28 Асудзяць Яго на смерць + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі Езус узыходзіў у Ерузалем, Ён узяў асобна дванаццаць вучняў і ў дарозе сказаў ім: Вось мы ўзыходзім у Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам. І яны асудзяць Яго на смерць, і аддадуць Яго язычнікам на здзек, бічаванне і ўкрыжаванне, і на трэці дзень Ён уваскрэсне. Тады падышла да Яго маці сыноў Зэбэдэя са сваімі сынамі і пакланілася, каб папрасіць Яго аб нечым. Ён жа сказаў ёй: Чаго ты хочаш? Яна адказала: Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі ў Тваім Валадарстве адзін праваруч, а другі леваруч Цябе. Езус сказаў у адказ: Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я павінен піць? Яны кажуць Яму: Можам. І кажа ім: Келіх мой будзеце піць, але не Я даю дазвол сесці праваруч ці леваруч Мяне, бо гэта прызначана для тых, каму падрыхтаваў Айцец Мой. Калі пачулі дзесяць вучняў, яны абурыліся на двух братоў. А Езус паклікаў іх і сказаў: Вы ведаеце, што кіраўнікі народаў пануюць над імі і вяльможы маюць уладу над імі. Няхай не так будзе сярод вас. Але, хто хацеў бы стаць сярод вас вялікім, няхай будзе слугою вашым. А хто хацеў бы стаць першым, няхай будзе нявольнікам вашым. Бо і Сын Чалавечы прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё дзеля адкуплення многіх. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 15:03 |