ІV Нядзеля Вялікага посту, Год В |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кр 36, 14–16. 19–23 Гнеў і міласэрнасць Пана выявіліся праз выгнанне і вызваленне народа Чытанне Другой кнігі Кронікаў. У тыя дні: Усе кіраўнікі святароў і народу памнажалі беззаконне сваё, ідучы следам за ўсёй агідай язычнікаў, і зняславілі дом Пана, які Ён асвяціў у Ерузалеме. І Пан, Бог айцоў іхніх, пасылаў штодня праз пасланцоў сваіх, устаючы рана, перасцярогі, бо шкадаваў народ свой і жыллё сваё. Але яны здзекаваліся з пасланцоў Бога, і пагарджалі словамі Ягонымі, і насміхаліся з прарокаў Ягоных, пакуль не ўзняўся гнеў Пана на Ягоны народ і не было больш ніякага ратунку. І падпалілі ворагі дом Божы, і разбурылі мур Ерузалема, і спалілі ўсе ўмацаванні агнём, а ўсё, што было каштоўнае, знішчылі. Тых жа, хто пазбегнуў мяча, павялі ў Бабілён, дзе яны сталі слугамі караля і сыноў ягоных, пакуль не пачаў валадарыць кароль персідскі, каб споўнілася слова Пана, сказанае вуснамі Ераміі: Пакуль зямля не нацешыцца суботамі сваімі, ва ўсе дні спусташэння свайго будзе святкаваць шабат на працягу сямідзесяці гадоў. У першы год валадарання караля персаў Кіра — каб споўнілася слова Пана, сказанае вуснамі Ераміі, – Пан абудзіў дух Кіра, караля персаў, які загадаў абвясціць ва ўсім валадарстве сваім пісьмова і вусна, кажучы: Так кажа Кір, кароль персаў: Усе валадарствы зямныя даў мне Пан, Бог нябёсаў, і Ён наказаў мне пабудаваць Яму дом у Ерузалеме, што ў Юдэі. Хто з вас паходзіць з народу Ягонага, няхай ён ідзе туды, а Пан Бог ягоны няхай будзе з ім. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 137 (136), 1–2. 3. 4–5. 6 (Р.: 6) Рэфрэн: Узніму Ерузалем на вяршыню маёй радасці. 1. Над рэкамі Бабілёна сядзелі мы і плакалі, * Рэфрэн: 3. Бо тыя, хто ўзяў нас у палон, * Рэфрэн: 4. Як жа нам спяваць песні Пана * Рэфрэн: 6. Няхай прыліпне язык мой да паднябення майго, * Эф 2, 4–10 Мёртвыя з-за грахоў, вы збаўлены ласкай Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові палюбіў нас, і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом. Вы збаўлены ласкаю. Ён уваскрасіў і пасадзіў нас на нябёсах у Хрысце Езусе, каб паказаць у наступных вяках нязмернае багацце сваёй ласкі праз дабрыню да нас у Хрысце Езусе. Бо ласкаю вы збаўлены праз веру. І гэта не ад вас, гэта Божы дар. І не ад учынкаў, каб ніхто не хваліўся. Бо мы — Яго справа, створаныя ў Хрысце Езусе для добрых учынкаў, якія Бог загадзя падрыхтаваў, каб мы ў іх жылі. Гэта слова Божае. Ян 3, 16 Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага;кожны, хто верыць у Яго, мае жыццё вечнае. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 3, 14–21 Бог паслаў Сына, каб свет быў збаўлены праз Яго + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Езус сказаў Нікадэму: Як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага. А суд у тым, што святло прыйшло на свет, але людзі больш палюбілі цемру, чым святло, бо ўчынкі іхнія былі дрэннымі. Таму кожны, хто чыніць зло, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не адкрыліся яго дрэнныя ўчынкі. А хто паступае па праўдзе, ідзе да святла, каб яўнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны здзейсненыя ў Богу. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:37 |