Пятніца — IIІ Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ос 14, 2–10 Не будзем больш казаць «нашы багі» пра справы нашых рук Чытанне кнігі прарока Осіі. Так кажа Пан: Вярніся, Ізраэль, да Пана Бога свайго, бо ўпаў ты ў беззаконні сваім. Вазьміце з сабою словы і навярніцеся да Пана. Скажыце Яму: Прабач усё беззаконне, а добрае прымі, і мы адплацім ахвярай нашых вуснаў. Асірыя не ўратуе нас, мы больш не будзем ездзіць на конях, не будзем больш казаць «нашы багі» пра справы нашых рук, бо ў Цябе сірата знойдзе спагаду. Я вылечу іхнюю нявернасць, сардэчна палюблю іх, бо адвярнуўся ад іх Мой гнеў. Я буду для Ізраэля нібы раса. Ён расквітнее, як лілея, і пусціць карані свае, як Лібан. Разрастуцца галіны яго, і краса ягоная будзе як у алівы, а пах яго — нібы ад Лібана. І вернуцца тыя, хто сядзеў у ягоным цені, і ажывуць, як зерне, расквітнеюць, як вінаград, і будуць згадваць пра яго, як пра лібанскае віно. Эфраім, якая табе справа да ідалаў? Я пачую і дагледжу цябе. Буду як зялёны кіпарыс, ад Мяне будзе твой плод. Хто мудры, няхай гэта зразумее, хто разумны, няхай ведае гэта. Бо простыя шляхі Пана, і справядлівыя будуць хадзіць па іх, а грэшнікі на іх спатыкнуцца. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 81 (80), 6c–8а. 8bc–9. 10–11аb. 14 і 17 (Р.: пар. 11а і 9а) Рэфрэн: Я Пан, Бог твой, слухай Маё слова. 6. Я пачуў незнаёмую мову: * Рэфрэн: Я адказаў табе са сховішча грому, * Рэфрэн: 10. Не будзе пасярод цябе чужога бога, * Рэфрэн: 14. Калі б Мой народ Мяне паслухаў, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Пакайцеся, — кажа Пан, —Мц 4, 17 бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 12, 28b–34 Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Яго + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Адзін кніжнік, падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: Якая запаведзь першая з усіх? Езус адказаў: Першая такая: слухай, Ізраэль, Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй. Другая: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя. І сказаў Яму кніжнік: Добра, Настаўнік, Ты праўду сказаў, што ёсць адзін і няма іншага, апроч Яго. Любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю; і любіць бліжняга, як самога сябе — гэта больш за ўсе ахвяры і ўсеспаленні. Езус, убачыўшы, што той разумна адказвае, сказаў яму: Недалёка ты ад Валадарства Божага. І ніхто ўжо больш не адважваўся пытацца ў Яго.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:50 |