Серада — ІІІ Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 4, 1. 5–9 Заклік да захавання загадаў Чытанне кнігі Другазаконня. Майсей прамовіў да народа, кажучы: Цяпер, Ізраэль, слухай пастановы і законы, якія я вучу вас выконваць, каб жылі вы, і ўвайшлі, і атрымалі ў спадчыну зямлю, якую дае вам Пан, Бог айцоў вашых. Вось я навучыў вас пастановам і законам, як Пан, Бог мой, загадаў мне, каб вы выконвалі іх на зямлі, якою ідзеце авалодаць. Захоўвайце і выконвайце іх, бо гэта — мудрасць вашая і розум ваш перад вачыма народаў, якія, калі пачуюць усе пастановы гэтыя, так скажуць: Толькі гэты народ мудры і разумны, ён вялікі народ. Ці ж ёсць іншы народ вялікі, каб ягоныя багі былі так блізка, як блізкі ёсць Пан, Бог наш, калі б мы ні паклікалі Яго? Ці ж ёсць іншы вялікі народ, які б меў такія справядлівыя пастановы і законы, як ўвесь Закон гэты, што я сёння даю вам? Аднак сцеражыся і пільнуй душу сваю, каб ты не забыў пра справы, што бачылі вочы твае, і каб яны не выйшлі з твайго сэрца ва ўсе дні жыцця твайго. Ты раскажаш пра іх сынам і ўнукам тваім. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 147, 12–13. 15–16. 19–20 (Р.: 12а) Рэфрэн: Хвалі, Ерузалем, Пана, твайго Бога. 12. Хвалі, Ерузалем, Пана, * Рэфрэн: 15. Ён пасылае слова сваё на зямлю, * Рэфрэн: 19. Ён абвясціў слова сваё Якубу, * Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Словы Твае, Пане, ёсць духам і жыццём, пар. Ян 6, 63c, 68c Ты маеш словы жыцця вечнага. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 17–19 Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я прыйшоў адмяніць закон ці прарокаў: не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, ніводная ёта, ніводная рыска не знікне з закону, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:52 |