Панядзелак — ІIІ Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Вал 5, 1–15а Шмат было пракажоных у Ізраэлі, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, апрача Наамана сірыйца (Лк 4, 27) Чытанне Другой кнігі Валадарстваў. У тыя дні: Нааман, кіраўнік войска сірыйскага караля, быў вялікім і паважаным чалавекам у свайго гаспадара, бо праз яго Пан даў перамогу Сірыі. Аднак гэты мужны чалавек быў хворы на праказу. Аднойчы сірыйцы напалі на зямлю Ізраэля і ўзялі ў палон дзяўчынку, якую аддалі прыслужваць жонцы Наамана. І сказала яна сваёй гаспадыні: О, калі б мой гаспадар стаў перад прарокам, які ў Самарыі, той бы адразу вылечыў яго ад праказы ягонай. Тады Нааман прыйшоў да свайго гаспадара і сказаў, што так і так гаварыла дзяўчынка з зямлі Ізраэля. І сказаў сірыйскі кароль: Ідзі, я пашлю ліст да караля Ізраэля. Ён пайшоў і ўзяў з сабою дзесяць талантаў срэбра, шэсць тысяч залатых шэкеляў і дзесяць змен вопраткі. А каралю Ізраэля прынёс ліст з наступнымі словамі: Калі атрымаеш гэты ліст, ведай, што я паслаў да цябе Наамана, слугу майго, каб ты вылечыў яго ад праказы ягонай. Калі кароль Ізраэля прачытаў гэты ліст, ён раздзёр шаты свае і сказаў: Хіба я Бог, каб забіваць і ажыўляць, што ён пасылае да мяне лячыць чалавека ад праказы? Таму ведайце і глядзіце: ён шукае зачэпкі супраць мяне. Калі Елісей, чалавек Божы, пачуў тое, што кароль раздзёр свае шаты, паслаў да яго сказаць: Чаму раздзёр ты шаты свае? Няхай ён прыйдзе да мяне і даведаецца, што ёсць у Ізраэлі прарок. Тады прыехаў Нааман са сваімі коньмі і калясніцамі і стаў перад дзвярыма дому Елісея. І паслаў Елісей да яго пасланца сказаць: Ідзі і абмыйся сем разоў у Ярдане, і загоіцца цела тваё, і будзеш ачышчаны. Нааман разгневаўся і адышоў, кажучы: Я думаў, што ён сапраўды выйдзе да мяне, і стане, і пакліча імя Пана Бога свайго, і дакранецца рукою сваёй да пракажонага месца, і вылечыць мяне. Ці ж Абана і Фарфар, дамаскія рэкі, не лепшыя за ўсе воды Ізраэля? Ці не магу я абмыцца ў іх і быць ачышчаным? Калі ж ён развярнуўся і пайшоў з абурэннем, ягоныя слугі наблізіліся да яго і сказалі: Гаспадару наш, калі б прарок сказаў табе зрабіць вялікую рэч, ты напэўна б зрабіў? Дык зрабі тым больш, калі ён кажа табе “абмыйся, і будзеш ачышчаны”. Тады пайшоў Нааман і акунуўся сем разоў у Ярдан, як казаў яму чалавек Божы, і цела ягонае стала як цела дзіцяці, і ён быў ачышчаны. І вярнуўся да чалавека Божага з усёй сваёй світай, прыйшоў і стаў перад ім, кажучы: Вось я пазнаў, што няма Бога на ўсёй зямлі, як толькі ў Ізраэлі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 42 (41), 2–3; Пс 43 (42), 3. 4 (Р.: Пс 42 (41), 3а) Рэфрэн: Душа мая прагне Бога жывога. 2. Як лань прагне вады з патоку, * Рэфрэн: 3.Пашлі святло Тваё і Тваю праўду, * Рэфрэн: 4. Я прыйду да Божага алтара, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Спадзяюся на Пана, давяраю Яго слову,пар. Пс 130 (129), 5 і 7 бо ў Яго міласэрнасць і шчодрае адкупленне. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 4, 24–30 Езус, як Ілля і Елісей, не быў пасланы толькі да юдэяў + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Калі Езус прыйшоў у Назарэт, Ён звярнуўся да людзей у сінагозе: Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне. Па праўдзе кажу вам: шмат ўдоваў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі замкнёным было неба тры гады і шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. І да ніводнай з іх не быў пасланы Ілля, а толькі да аўдавелай жанчыны ў Сарэпту Сідонскую. Шмат таксама было пракажоных у Ізраэлі ў часы прарока Елісея, і ніводзін з іх не быў ачышчаны, апрача Наамана сірыйца. Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, і павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны іх горад, каб скінуць Яго. Але Ён, прайшоўшы паміж іх, адышоў.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:59 |