V Нядзеля Вялікага посту, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 43, 16–21 Вось Я ўчыню новае і дам піць народу свайму Чытанне кнігі прарока Ісаі. Так кажа Пан, які зрабіў шлях ў моры і сцежку ў магутных водах; які вывеў калясніцы, і коней, і магутнае войска. Усе разам палеглі, не ўстануць больш. Задзьмулі іх і пагасілі, як кнот. Не ўспамінайце былога і не разважайце пра мінулае. Вось Я ўчыню новае, і цяпер з’явіцца яно; ці ж не ведаеце пра гэта? Я зраблю шлях у стэпе і рэкі ў пустыні. Уславяць Мяне дзікія звяры, шакалы і страусы, бо Я дам у стэпе ваду, у пустыні — рэкі, каб напаіць Мой выбраны народ. Гэты народ Я стварыў для сябе, ён будзе абвяшчаць Маю хвалу. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 126 (125), 1–2аb. 2cd–3. 4–5. 6 (Р.: 3) Рэфрэн: Вялікія рэчы ўчыніў Пан для нас. 1. Калі Пан перамяніў лёс Сіёну, * Рэфрэн: Тады гаварылі між народамі: * Рэфрэн: 4. Змяні наш лёс, о Пане, * Рэфрэн: 6. Хто ідзе і плача, * Флп 3, 8–14 Дзеля Хрыста я ўсё палічыў стратай, прыпадабняючыся да Ягонай смерці Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Браты: Я ўсё лічу стратаю дзеля перавагі пазнання Хрыста Езуса, майго Пана. Дзеля Яго я ўсё страціў і лічу смеццем, каб набыць Хрыста і апынуцца ў Ім не са сваёю справядлівасцю, якая паходзіць з Закону, але з тою, якая паходзіць з веры ў Хрыста, са справядлівасцю ад Бога, заснаванай на веры, каб пазнаць Яго і моц Ягонага ўваскрасення і саўдзельнічаць у цярпеннях Ягоных, прыпадабняючыся да Ягонай смерці, каб нейкім чынам дасягнуць уваскрашэння з мёртвых. Не тое, каб я ўжо атрымаў гэта і ўжо стаў дасканалым, але я імкнуся атрымаць тое, дзеля чаго мяне здабыў Хрыстус Езус. Браты, я не лічу, што ўжо атрымаў гэта, але толькі забываю тое, што за мною, і сягаю да таго, што наперадзе. Паводле мэты імкнуся да высокага паклікання Божага ў Хрысце Езусе. Гэта слова Божае. Ёэл 2, 12–13 Цяпер кажа Пан: Звярніцеся да Мяне ўсім сваім сэрцам, бо Я ласкавы і міласэрны. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 8, 1–11 Хто без граху, няхай першы кіне ў яе камень + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус пайшоў на Аліўную гару, а раніцай зноў з’явіўся ў святыні. І ўсе людзі ішлі да Яго, а Ён сеў і вучыў іх. Прывялі тады кніжнікі і фарысеі да Яго жанчыну, якую злавілі на чужаложстве. Паставілі яе пасярэдзіне і сказалі Яму: Настаўнік, гэтую жанчыну злавілі на чужалостве. А Майсей наказаў нам у Законе каменаваць такіх. А Ты што скажаш? Яны казалі гэта, бо выпрабоўвалі Яго, каб мець у чым абвінаваціць Яго. Але Езус, схіліўшыся, пісаў пальцам па зямлі. Калі ж пыталіся ў Яго далей, Ён выпрастаўся і сказаў ім: Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень. І зноў, схіліўшыся, пісаў па зямлі. Яны ж, калі пачулі гэта, выйшлі адзін за адным, пачынаючы са старэйшых. Застаўся адзін Езус і жанчына, якая стаяла пасярэдзіне. Езус выпрастаўся і сказаў ёй: Жанчына, дзе яны? Ніхто не асудзіў цябе? Яна адказала: Ніхто, Пане. Езус сказаў ёй: I Я не асуджаю цябе; ідзі, і адгэтуль больш не грашы. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 09.02.2010 14:33 |