V Нядзеля Вялікага посту, Год В |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 31, 31–34 Устанаўлю новы запавет і грахоў не буду ўспамінаць Чытанне кнігі прарока Ераміі. Вось надыходзяць дні, — кажа Пан, — калі ўстанаўлю з домам Ізраэля і з домам Юды новы запавет. Не паводле запавету, які Я ўстанавіў з іх продкамі ў дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці з зямлі егіпецкай. Той запавет Мой парушылі, хоць Я быў іх Валадаром, — кажа Пан. Але вось запавет, які ўстанаўлю з домам Ізраэля пасля гэтых дзён, — кажа Пан. Укладу закон Мой у нутро іхняе і напішу яго на іхніх сэрцах, і буду ім Богам, а яны будуць Маім народам. І больш не будуць вучыць яны бліжняга свайго ці брата, кажучы: Пазнайце Пана! Бо ўсе, ад найменшага да найбольшага з іх, пазнаюць Мяне, — кажа Пан, — таму што дарую ім правіны і грахоў іхніх больш не буду ўспамінаць. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 51 (50), 3–4. 12–13. 14–15 (Р.: 12а) Рэфрэн: Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа. 3. Змілуйся нада мною, Божа, у вялікай міласці Тваёй * Рэфрэн: 12. Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, * Рэфрэн: 14. Вярні мне радасць збаўлення Твайго * Гбр 5, 7–9 Навучыўся паслухмянасці і стаў прычынаю вечнага збаўлення Чытанне Паслання да Габрэяў. Гэта слова Божае. Ян 12, 26 Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам, — кажа Пан; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 12, 20–33 Калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, памрэ, то прынясе багаты плён + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Былі некаторыя грэкі сярод тых, хто прыйшоў пакланіцца Богу на свята. Яны падышлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: Пане, мы хочам бачыць Езуса. Філіп пайшоў і сказаў пра гэта Андрэю. І пайшлі Андрэй з Філіпам, і расказалі Езусу. А Езус сказаў ім у адказ: Настала гадзіна ўславіцца Сыну Чалавечаму. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго; а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. І хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой. Цяпер усхвалявана душа мая; і што Мне сказаць? Ойча, захавай Мяне ад гэтай гадзіны. Але ж дзеля гэтай гадзіны Я і прыйшоў. Ойча, услаў імя сваё! І пачуўся з неба голас: Уславіў і ўслаўлю зноў. Народ, які стаяў і чуў гэта, казаў: Гэта гром. Іншыя ж казалі: Анёл гаварыў з Ім. А Езус адказаў, кажучы: Не дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас. Цяпер адбываецца суд над гэтым светам; цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон. І Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:34 |