V Нядзеля Вялікага посту, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 37, 12–14 І ўдыхну ў вас дух Мой, і ўчыню, што будзеце жыць Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. Так кажа Пан Бог: Вось Я адкрыю магілы вашыя, і выведу вас, народ Мой, з магілаў вашых, і прывяду вас у зямлю Ізраэля. І даведаецеся, што Я — Пан ваш, калі адкрыю магілы вашыя і выведу вас, народзе Мой, з магілаў вашых. І ўдыхну ў вас дух Мой, і ўчыню, што будзеце жыць і спачываць на зямлі вашай, і даведаецеся, што Я, Пан сказаў і зрабіў гэта, — кажа Пан. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 130 (129), 1–2. 3–4. 5–6аb. 6c–8 (Р.: 7bc) Рэфрэн: У Пана міласэрнасць і адкупленне. 1. З глыбіні я клічу Цябе, Пане. * Рэфрэн: 3. Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, * Рэфрэн: 5. Спадзяюся на Пана, * Рэфрэн: Больш, чым варта світання, * Рым 8, 8–11 Дух таго, хто ўваскрасіў з мёртвых Езуса, жыве ў вас Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Тыя ж, хто паступае паводле цела, Богу дагадзіць не могуць. Вы ж не ў целе, але ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. Калі ж хто Духа Хрыстовага не мае, той не належыць Яму. Калі ж у вас Хрыстус, то цела мёртвае з-за граху, а дух мае жыццё дзеля справядлівасці. Калі ж Дух таго, хто ўваскрасіў з мёртвых Езуса, жыве ў вас, то той, хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашыя смяротныя целы Духам сваім, які жыве ў вас. Гэта слова Божае. Ян 11, 25а. 26 Я — уваскрасенне і жыццё, — кажа Пан, —хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 11, 3–7. 17. 20–27. 33b–45 Я — уваскрасенне і жыццё + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Сёстры паслалі сказаць Езусу: Пане, той, каго Ты любіш, хворы. Пачуўшы гэта, Езус сказаў: Гэтая хвароба не вядзе да смерці, але да славы Божай, каб Сын Чалавечы праславіўся праз яе. Езус жа любіў Марту, яе сястру і Лазара. Пачуўшы, што той хварэе, заставаўся два дні на тым месцы, дзе знаходзіўся. Пасля гэтага сказаў вучням: Пойдзем зноў у Юдэю. Прыйшоўшы, Езус даведаўся, што Лазар ужо чатыры дні ў магіле. Калі Марта пачула, што ідзе Езус, яна выйшла Яму насустрач, а Марыя сядзела дома. Тады Марта сказала Езусу: Пане, калі б ты быў тут, не памёр бы брат мой. Але і цяпер ведаю, што аб чым бы Ты ні папрасіў Бога, Бог дасць Табе. Езус сказаў ёй: Уваскрэсне брат твой. Марта сказала Яму: Я ведаю, што ўваскрэсне падчас уваскрасення ў апошні дзень. Езус сказаў ёй: Я – уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі. Ці верыш у гэта? Яна адказала Яму: Так, Пане. Я веру, што Ты Месія, сын Божы, які павінен быў прыйсці ў свет. Езус глыбока ўзрушыўся і ўсхваляваўся, ды сказаў: Дзе вы паклалі яго? Адказалі Яму: Пане, ідзі і паглядзі. Езус заплакаў. Юдэі ж казалі: Глядзі, як Ён любіў яго. А некаторыя з іх сказалі: Ці не мог Ён, які адкрыў вочы сляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр? Езус жа, ізноў глыбока ўзрушаны, ідзе да магілы. Была ж гэта пячора, і камень ляжаў на ёй. Кажа Езус: Адсуньце камень. Сястра памерлага, Марта, кажа Яму: Пане, ужо смярдзіць, бо чацвёрты дзень, як памёр. Езус кажа Ёй: Ці не казаў Я табе, што, калі будзеш верыць, убачыш славу Божую? Тады адсунулі камень. А Езус узняў вочы і сказаў: Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне. Я ведаў, што Ты заўсёды чуеш Мяне. Але сказаў дзеля натоўпу, які стаіць вакол, каб паверылі, што Ты паслаў Мяне. І, сказаўшы гэта, крыкнуў моцным голасам: Лазар, выйдзі вонкі. І выйшаў памерлы з нагамі і рукамі, абвязанымі палатном, а твар ягоны быў абвязаны хусткаю. Езус кажа ім: Развяжыце Яго і дазвольце яму хадзіць. Тады многія з юдэяў, якія прыйшлі да Марыі і бачылі, што ўчыніў Езус, паверылі ў Яго. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:34 |