Пятніца — IV Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Мдр 2, 1а. 12–22 Асудзім Яго на ганебную смерць Чытанне кнігі Мудрасці Саламона. Памылкова мяркуючы, бязбожнікі казалі самі сабе: Зробім пастку на справядлівага, бо ён бескарысны для нас і працівіцца нашым учынкам, дакарае нас у грахах супраць Закону, вінаваціць нас ў грахах супраць нашага выхавання. Абвяшчае, нібыта ён ведае Бога, і называе сябе дзіцем Пана. Ён стаў для нас дакорам думак нашых, нам цяжка нават глядзець на яго, бо жыццё яго не падобнае да жыцця іншых і шляхі Яго адрозніваюцца. Ён прызнаў нас чымсьці фальшывым; ён ухіляецца ад шляхоў нашых, як ад нячыстага. Шчаслівым называе канец справядлівых і хваліцца, што Бог — ягоны айцец. Пабачым, ці праўдзівыя словы ягоныя, і праверым, што будзе пры сконе ягоным. Бо калі справядлівы — сын Божы, то Бог абароніць яго і вырве яго з рукі праціўнікаў. Праверым яго знявагаю і мукаю, каб пазнаць яго лагоднасць і выпрабаваць яго цярплівасць. Асудзім яго на ганебную смерць, бо, як ён кажа, паклапоцяцца аб ім. Так яны меркавалі і памыліліся, бо іхняя зласлівасць засляпіла іх. Яны не пазналі таямніц Божых, не спадзяваліся на адплату за святасць і не думалі пра ўзнагароду для беззаганных душаў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 17–18. 19–20. 21 і 23 (Р.: 19а) Рэфрэн: Блізкі Пан да тых, чыё сэрца змучана. 17. Аблічча Пана супраць тых, хто чыніць зло, * Рэфрэн: 19. Блізкі Пан да тых, чыё сэрца змучана, * Рэфрэн: 21. Ён сцеражэ ўсе ягоныя косці * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Не хлебам адным будзе жыць чалавек, Мц 4, 4b але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 7, 1–2. 10. 25–30 Намагаліся схапіць Яго, але яшчэ не настаў Ягоны час + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус хадзіў па Галілеі. Ён не хацеў хадзіць па Юдэі, бо юдэі намагаліся забіць Яго. Набліжалася юдэйскае свята Шатроў. Калі браты Ягоныя пайшлі на свята, тады і Ён пайшоў, аднак не адкрыта, а як бы патаемна. Некаторыя з жыхароў Ерузалема казалі: Ці не той гэта, якога шукаюць, каб забіць? I вось Ён гаворыць адкрыта, і нічога не кажуць Яму. Можа кіраўнікі на самой справе пераканаліся, што Ён Месія? Але мы ведаем Яго, адкуль Ён, а калі прыйдзе Месія, то ніхто не будзе ведаць, адкуль Ён. Тады Езус, які навучаў ў святыні, усклікнуў, кажучы: I Мяне ведаеце, і ведаеце адкуль Я. Але Я прыйшоў не сам ад сябе; і праўдзівы той, хто паслаў Мяне, якога вы не ведаеце. Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне. I намагаліся схапіць Яго, але ніхто не ўсклаў на Яго рукі, бо яшчэ не настаў Ягоны час.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:35 |