Чацвер — ІV Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 32, 7–14 Пашкадуй і не рабі зла народу Твайму Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Пан сказаў Майсею: Хутчэй ідзі ўніз, бо зграшыў твой народ, які ты вывеў з егіпецкай зямлі. Хутка адвярнуліся яны ад шляху, які Я ім наказаў, і зрабілі сабе адлітае цяля, і пакланіліся яму, і прынеслі яму ахвяры, кажучы: Вось бог твой, Ізраэль, які вывеў цябе з егіпецкай зямлі. І зноў сказаў Пан Майсею: Я бачу народ гэты: гэта народ з цвёрдым каркам. А цяпер пакінь Мяне, каб запалаў гнеў Мой на іх і каб Я павынішчаў іх. З цябе ж Я зраблю вялікі народ. Аднак Майсей пачаў маліць Пана Бога свайго, кажучы: Чаму разгарэўся Твой гнеў на Твой народ, які Ты вывеў з егіпецкай зямлі вялікаю моцай і магутнаю рукою? Навошта, каб егіпцяне казалі: На зло вывеў іх, каб пазабіваць у гарах і сцерці з аблічча зямлі. Адхілі полымя гневу Твайго, пашкадуй і не рабі зла народу Твайму. Успомні Абрагама, Ісаака і Ізраэля, слугаў Тваіх, якім Ты пакляўся самім сабою, кажучы: Памножу ваша патомства, як зоркі нябесныя; і ўсю гэту зямлю, пра якую казаў Я, дам нашчадкам вашым у вечную спадчыну. І адступіўся Пан ад зла, якое думаў зрабіць народу свайму. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 106 (105), 19–20. 21–22. 23 (Р.: 4а) Рэфрэн: Памятай пра нас, Пане, у сваёй прыхільнасці. 19. Зрабілі цяля пад Гарэбам * Рэфрэн: 21. Забыліся пра Бога, свайго Збаўцу, * Рэфрэн: 23. І сказаў, што знішчыць іх, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, Ян 3, 16 каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 5, 31–47 Майсей — вось абвінаваўца ваш, на якога вы спадзеяцеся + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў юдэям: Калі б Я сведчыў пра самога сябе, то сведчанне Маё не было б праўдзівае. Але ёсць іншы, хто сведчыць пра Мяне. І Я ведаю, што праўдзівае сведчанне, якім ён сведчыць пра Мяне. Вы пасылалі да Яна, і ён засведчыў аб праўдзе. Я ж не ад чалавека прымаю сведчанне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя. Ён быў светачам, які гарэў і свяціў, а вы хацелі нейкі час парадавацца пры святле ягоным. Вы даследуеце Пісанне, бо думаеце, што ў ім вы маеце жыццё вечнае; а яны і ёсць тым, што сведчыць пра Мяне. Але вы не хочаце прыйсці да Мяне, каб мець жыццё. Я не прымаю славы ад людзей, але ведаю, што вы не маеце ў сабе любові Божай. Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы не прымаеце Мяне. Калі б іншы прыйшоў ва ўласнае імя, вы прынялі б яго. Як вы можаце верыць, калі прымаеце славу адзін ад аднаго, а славы, якая паходзіць ад адзінага Бога, не шукаеце? Не думайце, што Я буду абвінавачваць вас перад Айцом. Майсей – вось абвінаваўца ваш, на якога вы спадзеяцеся. Бо калі б вы верылі Майсею, паверылі б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне. А калі не верыце пісанням ягоным, як паверыце Маім словам? Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:35 |