Аўторак — ІV Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 47, 1–9. 12 Бачыў ваду, што выцякала з-пад святыні, і ўсе, да каго дасягала вада гэтая, былі збаўлены Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. У тыя дні: Анёл вярнуў мяне да ўваходу ў святыню. І вось выплывае вада з-пад парога святыні на ўсход, бо тая святыня звернута на ўсход. А вада выцякала з-пад правага боку святыні на поўдзень ад алтара. І вывеў мяне ён праз паўночную браму, і правёў мяне вонкавым шляхам да знешняй брамы, шляхам, скіраваным на ўсход. І вось вада бруіцца з правага боку. Калі той чалавек выйшаў на ўсход, то ў руцэ трымаў шнур. Ён адмераў тысячу локцяў, і правёў мяне праз ваду. Вада была па шчыкалаткі. І адмераў яшчэ тысячу, і правёў мяне праз ваду. Вада была па калені. І адмераў яшчэ тысячу, і правёў мяне. Вада была па сцёгны. І адмераў яшчэ тысячу. І быў паток, якога я не мог перайсці, бо вада паднялася, так што трэба было плысці, паток, якога нельга было перайсці. І сказаў мне: Ці бачыў ты, сыне чалавечы? І павёў мяне назад да берага гэтага патоку. Калі я вярнуўся, на беразе патоку было вельмі шмат дрэваў з гэтага і з таго боку. І сказаў мне: Гэтая вада выходзіць на ўсходні абшар, сыходзіць у стэп і ўпадае ў мора, і, патрапіўшы ў мора, аздаравіцца вада. І кожная жывая істота, якая кішыць там, куды ўвойдзе паток, будзе жыць. І рыбы будзе вельмі шмат, бо куды ўвойдзе гэтая вада, усё аздаравіцца. І там, куды ўвойдзе гэты паток, будзе жывым усё. А над патокам, на беразе яго з гэтага і з таго боку будзе расці ўсялякае дрэва, што дае ежу. І лісце не будзе ападаць з яго, і плады яго не скончацца. І кожны месяц будзе прыносіць новы плён, бо вада для яго выходзіць са святыні. І будзе плод яго для ежы, а лісце для лекаў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 46 (45), 2–3. 5–6. 8–9 (Р.: пар. 8) Рэфрэн: Пан Бог Магуццяў — наша цвярдыня. 2. Бог — наша прыстанішча і сіла, * Рэфрэн: 5. Патокі рачныя весяляць горад Божы, * Рэфрэн: 8. Пан Магуццяў з намі, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа;Пс 51 (50), 12а. 14а вярні мне радасць збаўлення Твайго. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 5, 1–3а. 5–16 І адразу выздаравеў той чалавек + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Было юдэйскае свята, і Езус прыйшоў у Ерузалем. А ў Ерузалеме, каля Авечай Брамы ёсць купальня, якая па-габрэйску называецца Бэтэзда і якая мае пяць бабінцаў. У іх ляжала мноства хворых, сляпых, кульгавых, паралізаваных. Быў там адзін чалавек, які хварэў трыццаць восем гадоў. Калі Езус убачыў, што ён ляжыць, і даведаўся, што ён хварэе ўжо доўгі час, кажа яму: Ці хочаш быць аздароўленым? Хворы адказаў Яму: Пане, я не маю чалавека, які апусціў бы мяне ў купальню, калі ўзварушыцца вада. Пакуль я іду, іншы ўжо сыходзіць перада мною. Езус кажа яму: Устань, вазьмі ложа сваё і хадзі. І адразу выздаравеў той чалавек, узяў ложа сваё і пачаў хадзіць. А ў гэты дзень быў шабат. Таму юдэі сказалі аздароўленаму: Сёння шабат, нельга табе насіць тваё ложа. Ён адказаў ім: Той, хто аздаравіў мяне, сказаў мне: вазьмі ложа сваё і хадзі. У яго спыталіся: Хто той чалавек, які сказаў табе: вазьмі і хадзі? Але аздароўлены не ведаў, хто гэта быў, бо Езус знік у натоўпе, які быў у гэтым месцы. Потым Езус знайшоў яго ў святыні і сказаў яму: Вось ты выздаравеў. Не грашы больш, каб не здарылася з табою чаго горшага. Чалавек гэты пайшоў, расказаў юдэям, што гэта Езус аздаравіў яго. Таму юдэі пераследавалі Езуса, бо Ён зрабіў гэта ў шабат.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:36 |