Панядзелак — ІV Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 65, 17–21 Не будзе чутны голас плачу і голас крыку Чытанне кнігі прарока Ісаі. Так кажа Пан: Вось Я ствараю новае неба і новую зямлю; мінулае больш не будзе успамінацца і не прыйдзе на думку. А вы радуйцеся і цешцеся вечна з таго, што Я ствару, бо Я зраблю Ерузалем радасцю, а яго народ — весялосцю. І буду радавацца Ерузалему і цешыцца сваім народам. Больш не будзе ў ім чутны голас плачу і голас крыку. Больш не будзе там немаўляці, што жыве толькі некалькі дзён, ні старога, які б не дасягнуў паўнаты сваіх дзён. Бо той, хто памрэ ў сто гадоў, будзе лічыцца юнаком; але грэшнік, які дасягне ста гадоў, будзе пракляты. І пабудуюць дамы, і населяць іх, пасадзяць вінаграднікі, і будуць спажываць іх плён. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 30 (29), 2 і 4. 5–6. 11 і 12а і 13b (Р.: 2а) Рэфрэн: Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне збавіў. 2. Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне збавіў * Рэфрэн: 5. Спявайце Пану вы, Ягоныя верныя, * Рэфрэн: 11. Пачуй, Пане, і злітуйся нада мною, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Шукайце дабра, а не зла, каб жылі вы;пар. Ам 5, 14 і Пан будзе з вамі. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 4, 43–54 Ідзі, сын твой жывы + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус выйшаў з Самарыі і накіраваўся ў Галілею. Бо сам Езус сведчыў, што прарок не мае пашаны ва ўласнай бацькаўшчыне. Калі ж прыйшлі ў Галілею, то галілейцы прынялі Яго, убачыўшы ўсё, што Ён зрабіў у Ерузалеме на свята, бо і яны хадзілі на свята. Так Езус зноў прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе перамяніў ваду ў віно. У Кафарнауме быў адзін прыдворны, у якога хварэў сын. Пачуўшы, што Езус прыйшоў з Юдэі ў Галілею, ён прыйшоў да Яго і прасіў прыйсці і вылечыць ягонага сына, які паміраў. Езус жа сказаў яму: Калі не ўбачыце знакаў і цудаў, не паверыце. Прыдворны кажа Яму: Пане, прыйдзі, пакуль не памерла дзіця маё. Езус адказаў яму: Ідзі, сын твой жывы. Чалавек гэты паверыў слову, якое сказаў яму Езус, і пайшоў. Па дарозе сустрэлі яго слугі ягоныя і сказалі, што сын ягоны жывы. Тады распытваў іх, аб якой гадзіне яму палепшала? Яму сказалі: Учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго. Тады бацька зразумеў, што гэта была тая самая гадзіна, калі Езус сказаў яму: Жывы сын твой. І паверыў ён сам і ўвесь дом ягоны. Гэта быў другі цуд, які ўчыніў Езус, вярнуўшыся з Юдэі ў Галілею.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:37 |