Аўторак — V Тыдзень Вялікага посту |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ліч 21, 4–9 Тады кожны ўкушаны, калі паглядзіць на яго, застанецца жыць Чытанне кнігі Лічбаў. У тыя дні: Габрэі вырушылі ад гары Гор па шляху да Чырвонага мора, каб абысці зямлю Эдом. І людзі ў дарозе пачалі губляць цярплівасць. Яны казалі супраць Бога і супраць Майсея: Навошта вывелі нас з Егіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Бо няма хлеба, няма вады, і надакучыла нам гэтая нікчэмная ежа. Тады спаслаў Пан на людзей ядавітых змеяў, якія кусалі народ, і шмат людзей з Ізраэля памерла. Прыйшлі людзі да Майсея і сказалі: Зграшылі мы, бо казалі супраць Пана і супраць цябе. Памаліся да Пана, каб Ён аддаліў ад нас змеяў. І памаліўся Майсей за народ. І сказаў Пан Майсею: Зрабі сабе змея і павесь яго на жэрдзі. Тады кожны ўкушаны, калі паглядзіць на яго, застанецца жыць. І зрабіў Майсей меднага змея, і ўзняў яго на жэрдзі. А калі ядавітая змяя кусала чалавека, ён глядзеў на меднага змея і заставаўся жывы. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 102 (101), 2–3. 16–18. 19–21 (Р.: 2) Рэфрэн: Пане, выслухай маю малітву. 2. Пане, выслухай маю малітву, * Рэфрэн: 16. Народы будуць баяцца Твайго імя, Пане, * Рэфрэн: 19. Будзе запісана гэта для наступнага пакалення, * СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. Зернем ёсць слова Божае, сейбітам — Хрыстус;кожны, хто Яго знойдзе, будзе жыць вечна. Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 8, 21–30 Калі ўзнімеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў фарысеям: Я адыходжу, а вы будзеце шукаць Мяне і памрэце ў граху вашым. Куды Я іду, туды вы не можаце пайсці. Тады юдэі сказалі: Няўжо Ён заб’е самога сябе, што кажа «куды Я іду, туды вы не можаце пайсці»? І сказаў ім: Вы з тых, хто ўнізе, а Я з тых, хто ў вышыні. Вы з гэтага свету, Я не з гэтага свету. Таму Я і сказаў вам, што памрэце ў грахах вашых. Бо, калі не паверыце, што Я ЁСЦЬ, памрэце ў грахах вашых. Езус адказаў ім: Той, пра каго Я казаў вам ад пачатку. Шмат чаго маю казаць пра вас і судзіць. Але той, хто паслаў Мяне, праўдзівы, і што Я чуў ад Яго, тое і кажу свету. А яны не разумелі, што Ён казаў ім пра Айца. Тады сказаў ім Езус: Калі ўзнімеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я і што нічога не раблю ад сябе, але як навучыў Мяне Айцец, так і кажу. І той, хто паслаў Мяне, ёсць са Мною. Ён не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю тое, што Яму падабаецца. Калі Ён казаў гэта, шмат хто паверыў у Яго.
Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.02.2010 14:32 |