Вялікая серада |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 50, 4–9а Твару свайго не адвярнуў я ад зняваг і аплявання Чытанне кнігі прарока Ісаі. Пан Бог даў мне мову мудрых,каб я ведаў, як словам падтрымаць знясіленага. Кожную раніцу Пан будзіць мяне, абуджае слых мой, каб я слухаў Яго, як вучань. Пан Бог адкрыў вуха маё, і я не запярэчыў, не адступіў назад. Плечы свае я падставіў тым, хто б’е, і шчокі свае тым, хто выдзірае бараду маю. Аблічча свайго я не адвярнуў ад зняваг і аплявання. Пан Бог дапамагае мне, таму я не саромеюся, таму зрабіў я твар свой, як цвёрды камень, і ведаю, што не зазнаю сораму. Блізка той, хто мяне апраўдвае. Хто ж захоча спрачацца са мною? Станем разам! Хто мой абвінаваўца? Няхай падыдзе да мяне! Вось Пан Бог дапамагае мне! Хто ж той, хто асудзіць мяне? Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 69 (68), 8–10. 21bcd–22. 31 і 33–34 (Р.: 14сb) Рэфрэн: Пачуй мяне, Пане, у сваёй міласэрнасці. 8. Дзеля Цябе я цярплю знявагу, † Рэфрэн: 21. Чакаў я спагады, але не было яе, * Рэфрэн: 31. Я буду славіць імя Божае, † Рэфрэн: Акламацыя: Хвала Табе, Валадар вякоў. Вітай, наш Валадар і Збаўца, Ты адзіны злітаваўся над нашымі грахамі. Або: Вітай, Валадару наш, паслухмяны волі Айца, Акламацыя: Хвала Табе, Валадар вякоў. Мц 26, 14–25 Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго; але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасвятароў і сказаў: Што хочаце мне даць, і я выдам вам Яго? Яны вызначылі яму трыццаць сярэбранікаў. І з таго часу ён шукаў нагоды выдаць Яго. Калі ж настаў вечар, Ён узлёг за сталом з Дванаццаццю. І калі яны елі, сказаў: Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне. І вельмі засмуціўшыся, яны пачалі казаць Яму адзін за адным: Але ж не я, Пане? А Ён сказаў у адказ: Хто апусціў са Мною руку ў місу, той выдасць Мяне. Сапраўды, Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго; але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага. Лепш было б гэтаму чалавеку не нарадзіцца. Юда, які збіраўся Яго выдаць, сказаў у адказ: Але ж не я, Раббі? Езус кажа Яму: Ты сказаў. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 23.02.2010 17:47 |