Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
1 студзеня — восьмы дзень у актаве Нараджэння Пана. Урачыстасць святой Багародзіцы Марыі
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Ліч 6, 22–27

І будуць заклікаць імя Маё над сынамі Ізраэля, і Я благаслаўлю іх

Чытанне кнігі Лічбаў.

Прамовіў Пан да Майсея, кажучы:

Скажы Аарону і сынам ягоным: Так благаслаўляйце сыноў Ізраэля, кажучы ім:

Няхай благаслаўляе цябе Пан і аберагае цябе!
Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць цябе ласкай.
Няхай Пан скіруе на цябе свой погляд і адорыць цябе мірам.
І будуць заклікаць імя Маё над сынамі Ізраэля, і Я благаслаўлю іх.

Гэта слова Божае.

аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

           Пс 67 (66), 2–3. 5. 6 і 8 (Р.: 2а)

Рэфрэн: Няхай Бог змілуецца над намі.

2. Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас, *
няхай заззяе аблічча Яго над намі,
3. каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу, *
між усімі народамі Яго збаўленне.

Рэфрэн:

5. Няхай весяляцца *
і радуюцца ўсе плямёны,
бо Ты судзіш народы паводле праўды *
і плямёнамі на зямлі кіруеш.

Рэфрэн:

6. Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
8. Няхай Бог нас благаслаўляе, *
няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.

Рэфрэна

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ

Гал 4, 4–7

Паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў.

Браты:

Калі надышла паўната часу, паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны, падпарадкаванага Закону, каб адкупіць тых, хто падлягаў Закону, каб мы атрымалі ўсынаўленне. А паколькі вы сыны, Бог паслаў у вашыя сэрцы Духа Сына свайго, які ўсклікае: Абба, Ойча! Таму ты ўжо не раб, а сын, а калі сын, то і спадкаемца Божы.

Гэта слова Божае.

а

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ


Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Гбр 1, 1–2
Шмат разоў прамаўляў калісьці Бог
да айцоў нашых праз прарокаў,
у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Лк 2, 16–21

Знайшлі Марыю і Юзэфа, і Немаўля. I кaлі мiнулa вoсем дзён, дaлі Яму iмя Езус

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Пайшлі пастухі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіцятка.

І ўсе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі.

А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім.

І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што чулі і бачылі, так як ім было сказана.

I кaлі мiнулa вoсем дзён, кaб aбрэзaць Дзiця, дaлі Яму iмя Езус, якoе былo нaзвaнa aнёлaм перад Яго зaчaццем ва ўлонні.

Гэта слова Пана.



Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

Адноўлена 25.01.2010 18:38
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.