29 чэрвеня — урачыстасць святых Пятра и Паўла, апосталаў |
2. Імша ўдзень. ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 3, 1–10 Што маю, тое даю табе: у імя Езуса, устань і хадзі Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Пётр і Ян ішлі ў святыню на малітву а дзевятай гадзіне. І быў там чалавек, кульгавы ад нараджэння, якога насілі і садзілі штодня каля брамы святыні, што звалася Прыгожай, каб ён прасіў міласціну ў тых, хто ўваходзіў у святыню. Ён убачыў Пятра і Яна, якія збіраліся ўвайсці ў святыню, і папрасіў у іх міласціну. Пётр з Янам зірнулі на яго і сказалі: Паглядзі на нас. І ён паглядзеў на іх, спадзеючыся што-небудзь атрымаць. Пётр сказаў: Срэбра і золата не маю, але што маю, тое даю табе: у імя Езуса Хрыста з Назарэту, устань і хадзі. І ўзяў яго за правую руку, і падняў яго. І адразу ўмацаваліся ногі яго і ступні. Ускочыў, устаў і пачаў хадзіць, і ўвайшоў з імі ў святыню, ходзячы, падскокваючы і славячы Бога. Усе людзі бачылі, як ён хадзіў і славіў Бога. І пазналі яго, што гэта быў той самы, які сядзеў каля Прыгожай брамы святыні дзеля міласціны, і напоўніліся жахам і здзіўленнем ад таго, што сталася з ім. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 19(18), 2–3. 4–5 (Р.: 5а) Рэфрэн: Па ўсёй зямлі расходзіцца іх голас. 2. Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, * Рэфрэн: 4. Няма мовы, і няма слоў, * Рэфрэн: Гал 1, 11–20 Бог выбраў мяне ад улоння маці маёй Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў. Браты: Адкрываю вам, што Евангелле, якое я абвяшчаў, не ад чалавека. Бо і я прыняў яго і быў навучаны не ад чалавека, а дзякуючы аб’яўленню Езуса Хрыста. Вы чулі пра маё ранейшае жыццё ў юдаізме, як жорстка я пераследаваў Касцёл Божы і нішчыў яго, як перавышаў у юдаізме многіх аднагодкаў з майго народу, будучы занадта зацятым прыхільнікам традыцый маіх продкаў. Калі ж Бог, выбраўшы мяне ад улоння маці маёй і паклікаўшы ласкаю сваёю, пажадаў аб’явіць праз мяне свайго Сына, каб я прапаведаваў Яго язычнікам, я не пачаў адразу ж раіцца з целам і крывёю, і не пайшоў у Ерузалем да Апосталаў, якія былі маімі папярэднікамі, а пайшоў у Арабію і зноў вярнуўся ў Дамаск. Пасля, праз тры гады, я пайшоў у Ерузалем наведаць Кефаса і прабыў у яго пятнаццаць дзён. Іншых з Апосталаў я не бачыў нікога, акрамя Якуба, брата Пана. У тым, што я пішу вам, Бог мне сведка, няма маны. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМЯн 21, 17d Пане, Ты ўсё ведаеш, Ян 21, 15–19 Пасі ягнят Маіх, пасі авечак Маіх + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Калі ж Езус з’явіўся перад сваімі вучнямі і паснедаў з імі, сказаў Сымону Пятру: Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны? Той адказаў Яму: Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Езус кажа яму: Пасі ягнят Маіх. Зноў кажа яму другі раз: Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне? Ён адказаў: Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе? Езус кажа яму: Пасі авечак Маіх. І кажа яму трэці раз: Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне? Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго «ці любіш ты Мяне?», і сказаў: Пане, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Езус кажа яму: Пасі авечак Маіх. Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў маладзейшы, то падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў. Калі ж састарышся, то выцягнеш рукі свае і іншы падпяража і павядзе, куды не хочаш. А гаварыў так, каб зазначыць, якой смерцю той уславіць Бога. І пасля гэтых слоў, кажа яму: Ідзі за Мной! Гэта слова Пана. ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 12, 1–11 Цяпер сапраўды ведаю, што Пан уратаваў мяне ад рукі Ірада Чытанне Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Кароль Ірад пачаў пераследаваць некаторых людзей з Касцёла. Забіў Якуба, брата Яна, мячом. А калі ўбачыў, што гэта спадабалася юдэям, схапіў таксама і Пятра. А былі дні Праснакоў. І затрымаўшы яго, пасадзіў у цямніцу і загадаў чатыром чацвёркам жаўнераў вартаваць яго, маючы намер пасля Пасхі выдаць яго народу. Так Пятра вартавалі ў цямніцы, а Касцёл рупліва маліўся за яго да Бога. У тую ноч, калі Ірад хацеў выдаць яго, той спаў паміж двума жаўнерамі, скаваны падвойнымі ланцугамі, і ахоўнікі каля брамы вартавалі цямніцу. І вось анёл Пана з’явіўся перад ім, і святло заззяла ў цямніцы. Штурхнуўшы Пятра ў бок, разбудзіў яго і сказаў: Устань хутчэй. І ланцугі апалі з рук ягоных. І сказаў яму анёл: Падперажыся і завяжы свае сандалі. І зрабіў так. Пасля кажа яму: Адзень плашч свой і ідзі за мною. Калі выйшаў, пайшоў следам за ім, не ведаючы, ці праўдзівае тое, што робіць анёл. Думаў жа, што гэта з’ява. Мінуўшы першую і другую варту, яны падышлі да жалезнай брамы, што вяла ў горад, якая сама адчынілася перад імі. Выйшаўшы, яны прайшлі адну вуліцу, і раптам анёл пакінуў яго. Тады Пётр, апамятаўшы, сказаў: Цяпер сапраўды ведаю, што Пан паслаў анёла свайго і ўратаваў мяне ад рукі Ірада і ад усяго, чаго чакаў народ юдэйскі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 5b) Рэфрэн: Ад усіх пагрозаў Пан вызваліў мяне. 2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, * Рэфрэн: 4. Узвялічвай Пана са мной, * Рэфрэн: 6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, * Рэфрэн: 8. Анёл Пана аберагае тых, хто Яго баіцца, * Рэфрэн: 2 Цім 4, 6–8. 17–18 А цяпер рыхтуецца мне вянок справядлівасці Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Умілаваны: Я ўжо праліваюся, як ахвяра, і настаў час майго адыходу. У добрай барацьбе я змагаўся, бег скончыў, веру захаваў. Нарэшце рыхтуецца мне вянок справядлівасці, які дасць мне Пан, справядлівы Суддзя, у дзень той. І не толькі мне, але ўсім, хто палюбіў Яго аб’яўленне. Пан з’явіўся мне і ўмацаваў мяне, каб праз мяне здзейснілася прапаведаванне і каб пачулі ўсе язычнікі, і каб пазбег я ільвінай пашчы. Уратуе мяне Пан ад кожнай ліхой справы і захавае мяне для свайго Нябеснага Валадарста. Яму слава на векі вякоў. Амэн. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕММц 16, 18 Ты — Скала, і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, Мц 16, 13–19 Ты — Пётр, і дам табе ключы Валадарства Нябеснага + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У тыя дні: Прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага? Яны ж сказалі: Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з прарокаў. Ён кажа ім: А вы кім лічыце Мяне? Сымон Пётр адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў адказ: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 17.06.2010 17:00 |