1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 7, 2–4. 9–14 Я ўбачыў вялікі натоўп, якога ніхто не мог палічыць, з усіх народаў, плямёнаў, родаў і моваў Чытанне кнігі Апакаліпсіса. Я, Ян, бачыў другога анёла, які сыходзіў з усходу сонца і меў пячатку Бога жывога. І ўсклікнуў ён гучным голасам да чатырох анёлаў, якім было дадзена ўчыніць зло зямлі і мору, кажучы: Не чыніце зло ні зямлі, ні мору, ні дрэвам, пакуль мы не паставім пячаткі слугам Бога нашага на чолах іхніх. І я пачуў лічбу пазначаных пячаткаю: сто сорак чатыры тысячы пазначаных пячаткаю з усіх плямён сыноў Ізраэля. Пасля гэтага я ўбачыў вялікі натоўп, якога ніхто не мог палічыць, з усіх народаў, плямёнаў, родаў і моваў, якія стаялі перад тронам і Ягнём, апранутыя ў белае адзенне і з пальмовымі галінкамі ў руках сваіх. І яны крычалі гучным голасам, кажучы: Збаўленне ад Бога нашага, які сядзіць на троне, і ад Ягняці. І ўсе анёлы стаялі вакол трона і старэйшых, і чатырох жывёлаў. І ўпалі яны на твары свае перад тронам, і пакланіліся Богу, кажучы: Амэн. Благаслаўленне і слава, і мудрасць, і падзяка, і пашана, і сіла, і моц Богу нашаму на вякі вякоў. Амэн. І адзін са старэйшых звярнуўся да мяне, кажучы: Хто гэта, апранутыя ў белыя шаты, і адкуль яны паходзяць? І я сказаў яму: Мой пане, ты ведаеш. І ён адказаў мне: Гэта тыя, хто прыйшоў з вялікага ўціску і абмыў адзенне сваё, і выбеліў яго ў крыві Ягняці. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 24 (23), 1–2. 3–4аb. 5–6 (Р.: пар. 6) Рэфрэн: Гэта народ верны, які шукае Пана. 1. Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй,* Рэфрэн: 3. Хто ўзыдзе на гару Пана, * Рэфрэн: 5. Ён атрымае благаслаўленне ад Пана * Рэфрэн: 1 Ян 3, 1–3 Убачым Бога такім, якім Ён ёсць Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Умілаваныя: Бачыце, якую любоў даў нам Айцец, каб мы маглі называцца дзецьмі Божымі. І мы імі з’яўляемся. Таму свет не ведае нас, што не ведае Яго. Умілаваныя, цяпер мы — дзеці Божыя, але яшчэ не адкрылася, чым будзем. Ведаем, што, калі адкрыецца, мы будзем падобныя да Яго, таму што ўбачым Яго такім, якім Ён ёсць. І кожны, хто мае такую надзею на Яго, робіць сябе беззаганным, як Ён ёсць беззаганны. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕММц 11, 28 Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, Мц 5, 1–12а Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы: Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 29.10.2010 16:18 |