Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 34, 11–12. 15–17 Я буду судзіць паміж аднымі авечкамі і другімі Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. Так кажа Пан Бог: Вось Я сам буду шукаць авечак Маіх і перагледжу іх. Як пастух пераглядае статак свой у дзень, калі апынецца сярод сваіх рассеяных авечак, так і Я перагледжу авечак сваіх і вызвалю іх з усіх месцаў, па якіх рассеяліся ў пахмурны і змрочны дзень. Я буду пасвіць авечак Маіх і cам буду ўкладваць іх на адпачынак, — кажа Пан Бог. Згубленую адшукаю, зведзеную прывяду назад, параненую перавяжу і аслаблую падмацую, а тлустую і моцную буду сцерагчы, буду пасвіць яе ў праўдзе. Адносна вас, авечкі мае, так кажа Пан Бог: Вось Я буду судзіць паміж аднымі авечкамі і другімі, паміж баранамі і казламі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 23 (22), 1–2а. 2b–3. 5. 6. (Р.: 1) Рэфрэн: Пан — пастыр добры, нічога мне не трэба. 3. Пан — мой пастыр, * Рэфрэн: Да водаў спакойных вядзе мяне, * Рэфрэн: 5. Ты стол для мяне накрываеш * Рэфрэн: 7. Сапраўды, дабрыня і міласэрнасць Твая будуць са мною * Рэфрэн: 1 Кар 15, 20–26. 28 Ён перадасць Валадарства Богу і Айцу, каб Бог быў усё ва ўсім Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Цяпер Хрыстус уваскрос з мёртвых, першынец сярод тых, якія заснулі. Паколькі праз чалавека прыйшла смерць, так праз Чалавека – і ўваскрашэнне мёртвых. Бо, як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўлены. Кожны ў свой час: першы Хрыстус, потым тыя, хто належыць Хрысту, падчас прыйсця Ягонага. Канец настане тады, калі Ён перадасць Валадарства Богу і Айцу, калі знішчыць усялякае панаванне, і ўсялякую ўладу, і сілу. Бо трэба, каб Ён валадарыў, аж пакуль не пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі свае. Як апошні вораг будзе знішчана смерць. Калі ж усё будзе падпарадкавана Сыну, тады і сам Сын падпарадкуецца таму, хто падпарадкаваў Яму ўсё, каб Бог быў усё ва ўсім. Гэта слова Божае. Мк 11, 10 Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана!Благаслаўлёнае валадарства айца нашага Давіда, якое надыходзіць! Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 25, 31–46 Сядзе на троне славы сваёй і аддзеліць адных ад другіх + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй і ўсе Анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраныя будуць перад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. І паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч. Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; Тады адкажуць Яму справядлівыя: Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмяглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе? I Валадар скажа ім у адказ: Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі. Тады скажа і тым, хто леваруч Яго: Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным. Бо Я быў галодны, і вы не далі Мне есці; Тады і яны адкажуць Яму, кажучы: Пане, калі мы бачылі Цябе галодным ці сасмяглым, ці падарожным, ці голым, ці хворым, ці ў вязніцы, і не ўслужылі Табе? Тады скажа ім у адказ: Сапраўды кажу вам: Чаго вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне. І гэтыя адыдуць на вечнае пакаранне, а справядлівыя — да вечнага жыцця. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 04.11.2010 14:54 |