15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі |
2. Імша ўдзень. ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Кр 15, 3–4. 15–16; 16, 1–2 Прынеслі каўчэг Божы, і паставілі яго пасярод шатра, які разбіў для яго Давід Чытанне Першай кнігі Кронікаў. У тыя дні: Давід сабраў увесь Ізраэль у Ерузалеме, каб прынесці каўчэг Пана на яго месца, якое падрыхтаваў для яго. І сабраў разам сыноў Аарона і Левітаў. І сыны Левія прынеслі на сваіх плячах на шастах каўчэг Божы, як наказаў Майсей паводле слова Пана. Тады Давід сказаў кіраўнікам Левітаў паставіць братоў іхніх спевакоў з музычнымі інструментамі, з псалтырамі, гуслямі і цымбаламі, каб гралі, узносячы вокліч радасці. І прынеслі каўчэг Божы, і паставілі яго пасярод шатра, які разбіў для яго Давід, і прынеслі ўсеспаленні і ахвяры спакою перад Панам. А калі Давід закончыў усеспаленне і прынясенне ахвяраў спакою, благаславіў народ у імя Пана. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 132 (131), 6–7. 9–10. 13–14 (Р.: 8а) Рэфрэн: Падыміся, Пане, да месца адпачынку. 6. Мы чулі пра яго ў Эфраце, * Рэфрэн: 9. Няхай святары Твае апрануцца ў справядлівасць, Рэфрэн: 13. Таму што Пан выбраў Сіён, Рэфрэн: 1 Кар 15, 54b–57 Даў нам перамогу праз Езуса Хрыста Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Калі тое, што смяротнае, апранецца ў бессмяротнасць, тады споўніцца напісанае слова: Перамога паглынула смерць. Cмерць, дзе твая перамога? Смерць, дзе тваё джала? Джала смерці — гэта грэх, а сіла граху — гэта Закон. Богу ж падзяка, бо Ён даў нам перамогу праз нашага Пана Езуса Хрыста. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМЛк 11, 28 Шчаслівыя, хто слухае слова Божае Лк 11, 27–28 Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе + Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі. У той час: Калі Езус прамаўляў да народа, адна жанчына з натоўпу ўзняла голас і сказала Яму: Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе! А Ён сказаў: Больш за тое, шчаслівыя, хто слухае слова Божае і захоўвае яго. Гэта слова Пана. ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 11, 19а; 12, 1–6а. 10аb Жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад ступнямі ног яе Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна. Адчынілася святыня Бога ў небе, і з’явіўся каўчэг Яго запавету ў святыні Ягонай. І вялікі знак з’явіўся ў небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад ступнямі ног яе, а над яе галавою вянец з дванаццаці зорак. І яна была цяжарная, і крычала ад болю і пакут парадзіхі. І з’явіўся другі знак ў небе: вось вялікі вогненны цмок з сямю галовамі і дзесяццю рагамі, а над галавой яго сем дыядэм. І хвост ягоны змятае траціну зорак нябесных і кідае іх на зямлю. І стаў цмок перад жанчынаю, якая павінна была нарадзіць, каб пажэрці дзіця, як толькі народзіць. І нарадзіла яна дзіця мужчынскага полу, якое павінна было пасвіць усе народы жалезным жазлом. І дзіцё было забрана ад яе да Бога і да Ягонага трону. А жанчына ўцякла у пустыню, дзе ёй было падрыхтавана месца Богам. І пачуў я голас моцны, які казаў у небе: Цяпер настала збаўленне, і сіла, і валадаранне Бога нашага, і ўлада Хрыста Ягонага. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 45 (44), 10bc. 11–12. 14–15. 16–17 (Р.: 10b) Рэфрэн: Каралева стала праваруч цябе. 10. Каралева стала праваруч цябе, Рэфрэн: 11. Паглядзі, дачка, паслухай і схілі сваё вуха, * Рэфрэн: 14. Поўная славы выходзіць дачка Караля. * Рэфрэн: 16. Вядуць іх з радасцю і ў захапленні, * Рэфрэн: 1 Кар 15, 20–27 Першы Хрыстус, потым тыя, хто належыць Хрысту Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Хрыстус уваскрос з мёртвых, першынец сярод тых, якія заснулі. Паколькі праз чалавека прыйшла смерць, так праз Чалавека — і ўваскрашэнне мёртвых. Бо, як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўлены. Кожны ў свой час: першы Хрыстус, потым тыя, хто належыць Хрысту, падчас прыйсця Ягонага. Канец настане тады, калі Ён перадасць Валадарства Богу і Айцу, калі знішчыць усялякае панаванне, і ўсялякую ўладу, і сілу. Бо трэба, каб Ён валадарыў, пакуль не пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі свае. Як апошні вораг будзе знішчана смерць, бо ўсё пакладзена пад ногі Ягоныя. Калі ж скажа, што ўсё падпарадкавана, то відавочна, за выключэннем таго, хто падпарадкаваў Яму ўсё. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕММарыя ўзята на неба, радуюцца хоры анёлаў. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Лк 1, 39–56 Вялікае ўчыніў мне Усемагутны + Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі. Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго! Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам. У тыя дні сказала Марыя: І прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў, і вярнулася ў дом свой. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 04.08.2010 14:58 |