6 студзеня — урачыстасць Аб'яўлення Пана |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 60, 1–6 Слава Пана ўзышла над табою Чытанне кнігі прарока Ісаі. Устань, свяціся, Ерузалем,бо прыйшло тваё святло, і слава Пана ўзышла над табою. Бо вось цемра пакрые зямлю, і змрок — народы, а Пан узыдзе над табою, і слава Ягоная з’явіцца над табою. І пойдуць народы да твайго святла, і каралі да бляску твайго ўсходу. Узнімі вочы свае і паглядзі навокал: усе яны збіраюцца, ідуць да цябе. Сыны твае прыходзяць здалёк, і дачок тваіх нясуць на руках. Тады ўбачыш ты і заззяеш, затрапеча ад радасці сэрца тваё, бо багацці мора паплывуць да цябе, прыйдзе да цябе скарб народаў. Закрые цябе мноства вярблюдаў, маладых вярблюдаў з Мадыяну і з Эфы. Усе яны прыйдуць з Сабы, прынясуць золата і кадзіла, і абвяшчаць будуць хвалу Пану. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 72 (71), 1–2. 7–8. 10–11. 12–13 (Р.: пар. 11) Рэфрэн: Усе народы свету будуць служыць Пану. 1. Божа, дай суд Твой каралю * Рэфрэн: 7. У дні Ягоныя закрасуе справядлівасць, * Рэфрэн: 10. Каралі Тарсісу і астравоў прынясуць Яму дары, * Рэфрэн: 12. Бо Ён вызваліць убогага, які Яго кліча, * Эф 3, 2–3а. 5–6 Цяпер адкрылася, што язычнікі з’яўляюцца сунаследнікамі абяцання Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Вы чулі пра ўдзяленне ласкі Божай, дадзенай мне дзеля вас, бо праз аб’яўленне мне была адкрыта таямніца. Яна не была адкрыта сынам чалавечым у мінулых пакаленнях, так як цяпер адкрылася святым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа. Гэта значыць, што і язычнікі з’яўляюцца сунаследнікамі і членамі аднаго цела, і саўдзельнікамі абяцання ў Езусе Хрысце праз Евангелле. Гэта слова Божае. Мц 2, 2 Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 2, 1–12 Прыйшлі пакланіцца Яму + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. Калі ж Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні караля Ірада, вось мудрацы з усходу прыбылі ў Ерузалем, кажучы: Дзе нованароджаны кароль юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму. Пачуўшы гэта, кароль Ірад занепакоіўся і ўвесь Ерузалем з ім. Ён сабраў усіх першасвятароў і кніжнікаў народу і пытаўся ў іх, дзе павінен нарадзіцца Месія? Яны сказалі яму: У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісана прарокам: І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Валадар, які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля. Тады Ірад, патаемна паклікаўшы мудрацоў, выведаў у іх пра час з’яўлення зоркі. Паслаўшы іх у Бэтлеем, сказаў: Ідзіце і старанна шукайце Дзіця, калі ж знойдзеце, паведаміце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму. Яны ж, выслухаўшы караля, пайшлі. І вось зорка, якую яны бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль не прыйшла і не стала над месцам, дзе было Дзіця. Убачыўшы зорку, яны вельмі ўзрадаваліся. Увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця з Марыяй, Маці Яго, і ўпалі, і пакланіліся Яму. І адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і мірру. І папярэджаныя ў сне, каб не вярталіся да Ірада, іншай дарогай адышлі ў сваю краіну. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 25.01.2010 18:37 |