19 сакавіка — урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Сам 7, 4–5а. 12–14а. 16 Дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага Чытанне Другой кнігі Самуэля. У тыя дні: Пан скіраваў да Натана наступныя словы: Ідзі і скажы слузе Майму Давіду: так кажа Пан: Калі ж скончацца твае дні і ты спачнеш з бацькамі сваімі, тады я абуджу пасля цябе патомка твайго, які выйдзе з улоння твайго, і ўмацую ягонае валадарства. Ён збудуе дом Майму імені, а Я ўмацую трон яго панавання навекі. Я буду яму Айцом, а ён будзе Мне сынам. І будзе непахісным дом твой і валадарства тваё навекі перад абліччам Маім, і трон твой будзе ўмацаваны навекі. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 89 (88), 2–3, 4–5. 27 і 29 (Р.: 37а) Рэфрэн: Яго патомства будзе трываць вечна. 2. Міласэрнасць Пана буду ўсхваляць вечна, † Рэфрэн: 4. Я заключыў запавет з выбраным Маім, * Рэфрэн: 27. Ён будзе клікаць Мяне: Ты мой Айцец, * Рым 4, 13. 16–18. 22 Насуперак надзеі, паверыў з надзеяй Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Абяцанне Абрагаму і патомству ягонаму, што ён будзе спадкаемцам свету, было дадзена не Законам, але праз справядлівасць веры. А праз веру, каб яно было дарам ласкі, каб яно было пэўным для ўсяго патомства. Не толькі для тых, хто абапіраецца на Закон, але і для тых, хто трымаецца веры Абрагама, які ёсць айцом усіх нас — як напісана: Я паставіў цябе айцом многіх народаў – перад абліччам Бога, якому ён паверыў як таму, хто ажыўляе мёртвых і кліча да існавання тое, чаго не існуе. Абрагам, насуперак надзеі, паверыў з надзеяй, што стане айцом многіх народаў, паводле сказанага: Такое будзе патомства тваё. Таму гэта і залічана яму як справядлівасць. Гэта слова Божае. Пс 84 (83), 5 Шчаслівыя, хто жыве ў доме Тваім, Пане, яны будуць праслаўляць Цябе вечна. Акламацыя: Хвала Табе, Слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 1, 16. 18–21. 24а Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. Якуб быў бацькам Юзафа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Езус, званы Хрыстом. Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў. Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 05.03.2010 18:00 |