25 сакавіка — урачыстасць Звеставання Пана |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 7, 10–14 Вось Дзева зачне і народзіць Сына Чытанне кнігі прарока Ісаі. У тыя дні: Пан прамовіў да Ахаза такімі словамі: Прасі Пана, Бога твайго, каб даў табе знак ці глыбока ў адхлані, ці высока ўгары. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 40 (39), 7–8а. 8b–10. 11 (Р.: 8а і 9а) Рэфрэн: Прыходжу, Божа, споўніць Тваю волю. 7. Ахвяры і прынашэнняне Ты не пажадаў, * Рэфрэн: У пачатку кнігі напісана пра мяне: † Рэфрэн: 11. Справядлівасць Тваю не хаваў я ў сэрцы сваім, * Гбр 10, 4–10 У пачатку кнігі напісана пра Мяне, каб выканаць волю Тваю, Божа Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Немагчыма, каб кроў быкоў ды казлоў знішчала грахі. Хрыстус прыходзіць у свет і кажа: Ахвяры і прынашэння Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў Мне. Усеспаленні і ахвяры за грэх не даспадобы Табе. Тады Я сказаў: Вось іду, як у пачатку кнігі напісана пра Мяне, каб выканаць волю Тваю, Божа. Перад гэтым Ён сказаў: Ахвяраў і прынашэнняў, і ўсеспаленняў, і ахвяраў за грэх, якія прыносяцца паводле Закону, Ты не захацеў і не ўпадабаў. Пасля Ён сказаў: Вось іду, каб выканаць волю Тваю. Адмяняе першае, каб устанавіць другое. Паводле гэтай волі мы раз і назаўсёды асвечаныя ахвяраю цела Езуса Хрыста. Гэта слова Божае. Ян 1, 14аб Слова сталася целам і пасялілася між намі,і бачылі мы славу Ягоную. Акламацыя: Хвала Табе, Слова Божае. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 1, 26–38 Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца. А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага. Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 05.03.2010 17:50 |