Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Прып 8, 22–31 Перад стварэннем зямлі Мудрасць была ўстаноўлена Чытанне кнігі Прыпавесцяў Саламона. Так кажа Мудрасць Божая:Пан стварыў мяне на пачатку шляху свайго, перад дзеямі сваімі, спрадвеку. Адвеку я была ўстаноўлена, ад пачатку, перад стварэннем зямлі. Я нарадзілася, калі не было яшчэ ні бездані, ні крыніц, поўных вады. Перш, чым былі пастаўлены горы, раней за пагоркі я нарадзілася, калі яшчэ не стварыў Ён ні зямлі, ні палёў, ні першых пылінак сусвету. Калі ўмацоўваў нябёсы, я была там. Калі крэсліў скляпенне над паверхняю бездані, калі ўсталёўваў уверсе аблокі, калі мацаваў крыніцы бездані, калі вызначаў межы мору, каб воды не выходзілі па-за берагі яго, калі закладваў асновы зямлі, тады была пры Ім, як майстар, была штодня Яго ўпадабаннем, весялілася перад Яго абліччам увесь час, весялілася на зямным коле Яго, і радасць мая была з чалавечымі сынамі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 8, 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 2а) Рэфрэн: Пане, Божа наш, якое велічнае імя Тваё! 4. Калі я бачу Твае нябёсы, справу пальцаў Тваіх, * Рэфрэн: 6. Ты ўчыніў яго мала меншым ад анёлаў, * Рэфрэн: 8. Авечак і жывёлу ўсялякую * Рым 5, 1–5 Любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Апраўданыя паводле веры, мы маем мір з Богам праз Пана нашага Езуса Хрыста, праз якога, дзякуючы веры, мы атрымалі доступ да той ласкі, у якой трываем і ганарымся надзеяй на славу Божую. І не толькі гэтым, але ганарымся і ўціскам, ведаючы, што ўціск нараджае вытрываласць, вытрываласць жа — выпрабаваную цноту, выпрабаваная цнота ж — надзею, а надзея не ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам. Гэта слова Божае. пар. Ап 1, 8 Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,Богу, які ёсць, які быў і які прыходзіць. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 16, 12–15 Усе, што мае Айцец, гэта маё; Дух з Майго возьме і абвесціць вам + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам. Усе, што мае Айцец, гэта маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 27.05.2010 15:38 |