Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год В |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 4, 32–34. 39–40 Пан ёсць Богам на небе ў вышыні і на зямлі ўнізе, і няма іншага Чытанне кнігі Другазаконня. Майсей сказаў народу: Спытайся ў даўніх часоў, якія былі перад табою, ад таго дня, калі Бог стварыў чалавека на зямлі; ад аднаго краю нябёсаў аж да другога, ці было некалі штосьці такое вялікае, як гэта, і ці было вядома штосьці падобнае? Ці чуў народ голас Божы, які гаварыў з агня, як ты чуў, і застаўся жывы? Або ці спрабаваў некалі Бог прыйсці і выбраць сабе народ паміж іншага народу праз выпрабаванні, знакі і цуды, і вайну, моцнаю рукою і ўзнятым плячом, і праз чыны страшныя — праз усё тое, што зрабіў для вас Пан, Бог ваш, перад вашымі вачыма ў Егіпце? Таму ведай цяпер і захоўвай у сэрцы сваім, што Пан ёсць Богам на небе ў вышыні і на зямлі ўнізе, і няма іншага. Захоўвай Яго пастановы і Яго запаведзі, што я наказваю табе сёння, каб добра было табе і тваім сынам пасля цябе, каб доўгі быў твой век на зямлі, якую на ўсе дні дае табе Пан, твой Бог. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 33 (32), 4–5. 6 і 9. 18–19. 20 і 22 (Р.: 12b) Рэфрэн: Шчаслівы народ, які Пан выбраў сабе ў спадчыну. 4. Праўдзівае слова Пана, * Рэфрэн: 6. Словам Пана створаны — нябёсы, * Рэфрэн: 18. Вось вока Пана над тымі, хто Яго баіцца * Рэфрэн: 20. Душа наша чакае Пана: * Рым 8, 14–17 Прынялі Духа ўсынаўлення, у якім мы клічам: Абба, Ойча Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Усе, каго вядзе Дух Божы, — гэта Сыны Божыя. Бо вы не прынялі духа няволі, каб зноў баяцца, але прынялі Духа ўсынаўлення, у якім мы клічам: Абба, Ойча! Гэты самы Дух сведчыць духу нашаму, што мы дзеці Божыя. А калі дзеці, то і спадкаемцы. Спадкаемцы Божыя, спадкаемцы разам з Хрыстом, калі толькі мы церпім разам з Ім, каб разам з Ім і ўславіцца. Гэта слова Божае. пар. Ап 1, 8 Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,Богу, які ёсць, які быў і які прыходзіць. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 28, 16–20 Хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды загадаў ім Езус. І калі Яго ўбачылі, пакланіліся Яму, але некаторыя засумняваліся. Тады Езус наблізіўся да іх і сказаў ім: Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 27.05.2010 15:31 |