Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Год В |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 24, 3–8 Гэта кроў запавету, які Пан заключыў з вамі Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Прыйшоў Майсей з гары і пераказаў народу ўсе словы Пана і ўсе Яго пастановы. І ўвесь народ адказаў аднагалосна: Усе словы, якія сказаў Пан, выканаем. І напісаў Майсей усе словы Пана. А ўстаўшы рана, пабудаваў ахвярнік пад гарою і дванаццаць слупоў паводле дванаццаці плямёнаў Ізраэля. І паслаў юнакоў, сыноў Ізраэля, каб яны прынеслі Пану ахвяру ўсеспалення і мірную ахвяру з маладых быкоў. І ўзяў Майсей палову крыві, і наліў яе ў місы, а другую палову крыві выліў на ахвярнік. Потым узяў кнігу Запавету і прачытаў уголас людзям, і сказалі яны: Усё, што сказаў Пан, зробім, і будзем паслухмянымі. Майсей узяў кроў, акрапіў народ і сказаў: Гэта кроў запавету, які Пан заключыў з вамі паводле ўсіх гэтых слоў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 116B (115), 12–13. 15 і 16bc. 17–18 (Р.: 13) Рэфрэн: Келіх збаўлення ўзніму і буду заклікаць імя Пана. 12. Чым аддзячу я Пану * Рэфран: 15. Каштоўная ў вачах Пана * Рэфран: 17. Я прынясу Табе ахвяру хвалы * Гбр 9, 11–15 Кроў Хрыста ачысціць нашае сумленне Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Браты: Хрыстус, прыйшоўшы як Першасвятар будучых дабротаў, праз большую і дасканалейшую нерукатворную скінію, гэта значыць не з гэтага свету, і не праз кроў казлоў і быкоў, а праз сваю Кроў раз і назаўсёды ўвайшоў ў Святое Святых, здабыўшы вечнае адкупленне. Бо, калі кроў казлоў і быкоў, і попел ялаўкі праз пасыпанне асвячае апаганеных, каб чыстым стала цела, то наколькі ж больш Кроў Хрыста, які праз вечнага Духа сябе самога ахвяраваў як беззаганнага Богу, ачысціць нашае сумленне ад мёртвых учынкаў дзеля служэння жывому Богу. І таму Ён стаў Пасрэднікам Новага Запавету, каб праз смерць, якая была дзеля адкуплення ад злачынстваў, учыненых у першым запавеце, атрымалі абяцанае тыя, хто пакліканы да вечнай спадчыны. Гэта слова Божае. ф Секвенцыя Ян 6, 51 Я хлеб жывы, які сышоў з неба, — кажа Пан.Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 14, 12–16. 22–26 Гэта Цела Маё. Гэта Мая Кроў + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У першы дзень Праснакоў, калі ахвяравалі Пасху, кажуць Езусу вучні Ягоныя: Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе з’есці Пасху. І пасылае дваіх з вучняў сваіх і кажа ім: Ідзіце ў горад; там сустрэне вас чалавек, які будзе несці збан вады. Ідзіце за ім і там, куды ўвойдзе, скажаце гаспадару дому: Настаўнік кажа: дзе святліца, у якой Я мог бы з’есці Пасху з вучнямі Маімі? І ён пакажа вам вялікі верхні пакой, засланы і падрыхтаваны; там прыгатуеце нам. І пайшлі вучні Ягоныя, і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як сказаў ім; і прыгатавалі Пасху. І калі яны елі, Езус, узяўшы хлеб, благаславіў, ламаў і даваў ім, кажучы: Бярыце, гэта Цела Маё. І, узяўшы келіх, падзякаваў і даў ім; і пілі з яго ўсе. І сказаў ім: Гэта Мая Кроў запавету, якая за многіх праліваецца. Сапраўды кажу вам, што ўжо не буду піць ад плоду вінаграднай лазы да таго дня, калі буду піць яго новым у Валадарстве Божым. І, праспяваўшы гімн, яны пайшлі на гару Аліўную. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 03.06.2010 13:17 |