Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 8, 2–3. 14b–16а Карміў цябе маннаю, якой не ведаў ты і не ведалі продкі твае Чытанне кнігі Другазаконня. Майсей сказаў народу: Памятай увесь шлях, якім вёў цябе Пан, Бог твой, па пустыні гэтыя сорак гадоў, каб скарыць цябе і выпрабаваць, і пазнаць, што ў сэрцы тваім, ці будзеш захоўваць запаведзі, ці не. Ён скарыў цябе, мучаў цябе голадам і карміў цябе маннаю, якой не ведаў ты і не ведалі продкі твае, каб паказаць табе, што не адным хлебам жыве чалавек, але кожным словам, якое выходзіць з вуснаў Пана, жыве чалавек. Не забывай Пана Бога твайго, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі. Які быў тваім правадыром у пустыні вялікай і страшнай, дзе змей ядавіты і скарпіён, і зямля бязводная. Ён здабыў для цябе ваду са скалы крамянёвай. Карміў цябе ў пустыні маннаю, якой не ведалі продкі твае. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 147, 12–13. 14–15. 19–20 (Р.: 12а) Рэфрэн: Хвалі, Ерузалем, Пана. 12. Хвалі, Ерузалем, Пана, * Рэфрэн: 14. Ён усталёўвае мір на тваіх межах, * Рэфрэн: 21. Ён абвясціў слова сваё Якубу, * Рэфрэн: 1 Кар 10, 16–17 Адзін ёсць хлеб, адно цела — мы многія Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Келіх благаслаўлення, які благаслаўляем, ці не з’яўляецца ўдзелам у крыві Хрыста? Хлеб, які ламаем, ці ж не з’яўляецца ўдзелам у Целе Хрыста? Адзін ёсць хлеб, адно цела — мы многія. Бо мы ўсе саўдзельнікі аднаго хлеба. Гэта слова Божае. a Секвенцыя 1. Гэта Хлеб анёлаў Божых, Ян 6, 51 Я хлеб жывы, які сышоў з неба, — кажа Пан. Ян 6, 51–58 Цела Маё — праўдзівы спажытак, а кроў Мая — праўдзівы напой + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў юдэям: Я хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, гэта цела Маё дзеля жыцця свету. Юдэі спрачаліся паміж сабою, кажучы: Як Ён можа даць нам есці сваё цела? Езус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце есці цела Сына Чалавечага і піць крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. Бо цела Маё — праўдзівы спажытак, а кроў Мая — праўдзівы напой. Хто есць Маё цела і п’е Маю кроў, ува Мне ёсць, а Я — у ім. Як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есць Мяне, будзе жыць Мною. Гэта той хлеб, які сышоў з неба, а не той, які елі айцы вашыя і памерлі. Хто есць хлеб гэты, будзе жыць навекі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 03.06.2010 13:28 |