Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 7, 6–11 Пан палюбіў вас і выбраў вас Чытанне кнігі Другазаконня. Майсей сказаў народу: Ты — народ, прысвечаны Пану, твайму Богу. Цябе выбраў Пан, твой Бог, каб сярод усіх народаў, якія існуюць на паверхні зямлі, ты быў Яго ўласным народам. Пан выбраў вас і знайшоў упадабанне ў вас не таму, што колькасцю ты перавысіў усе народы, бо сярод усіх вас найменш, але таму, што Пан палюбіў вас. І каб захаваць прысягу, дадзеную вашым продкам, вывеў вас моцнаю рукою і выкупіў вас з дому няволі, з рук фараона, караля Егіпту. Таму ведай, што Пан, Бог твой, ёсць Богам, Богам верным, які захоўвае запавет і любоў да тысячнага пакалення адносна тых, хто любіць Яго і захоўвае запаведзі Ягоныя, але які адплочвае знішчэннем кожнаму з тых, хто ненавідзіць Яго. Ён не марудзіць, сам адплочвае таму, хто ненавідзіць Яго. Таму захоўвай запаведзі, пастановы і закон, якія табе сёння загадваю выконваць. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 3–4. 6–7. 8 і 10 (Р.: 17) Рэфрэн: Міласэрнасць Пана навекі для тых, хто Яго баіцца. 17. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 19. Ён адпускае ўсе беззаконні твае, * Рэфрэн: 6. Пан здзяйсняе справядлівасць * Рэфрэн: 8. Міласэрны ёсць Пан і ласкавы, * Рэфрэн: 1 Ян 4, 7–16 Бог палюбіў нас Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Умілаваныя, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога. Хто не любіць, той не ведае Бога, таму што Бог ёсць любоў. Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго. У тым праявілася любоў, што не мы палюбілі Бога, а Ён Сам палюбіў нас і паслаў Сына свайго як уміласціўленне за грахі нашыя. Калі Бог так палюбіў нас, дык і мы павінны любіць адно аднаго. Бога ніхто ніколі не бачыў. Калі мы любім адно аднаго, то Бог жыве ў нас, і любоў Ягоная ў нас дасканалая. Па тым пазнаём, што мы жывём у Ім, а Ён у нас, што Ён даў нам ад свайго Духа. І мы бачылі, і сведчым, што Айцец паслаў Сына, Збаўцу свету. Хто вызнае, што Езус — Сын Божы, у тым жыве Бог, а ён у Богу. І мы пазналі, і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕММц 11, 29аb Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, — кажа Пан, — Мц 11, 25–30 Я ціхі і пакорны сэрцам + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час, адказваючы, Езус сказаў: праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць. Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 03.06.2010 13:47 |