Пятніца — чацвёрты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гбр 13, 1–8 Езус Хрыстус той самы ўчора, і сёння, і навекі Чытанне Паслання да Габрэяў. Браты: Няхай трывае братняя любоў. Не забывайцеся таксама пра гасціннасць, бо праз яе некаторыя, не ведаючы, гасцінна прынялі Анёлаў. Памятайце пра вязняў, быццам бы вы зняволеныя разам з імі; і пра тых, хто церпіць, бо і самі вы ў целе. Няхай ва ўсіх сужэнства будзе ў пашане, а ложа няхай будзе беззаганным, бо распуснікаў і чужаложцаў асудзіць Бог. Не будзьце срэбралюбнымі норавам, задавольвайцеся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: Застануся з табой і не пакіну цябе, – так што смела можам сказаць: Пан мой памочнік, і я не буду баяцца; што можа зрабіць мне чалавек? Памятайце пра настаўнікаў вашых, якія абвяшчалі вам Божае слова, і разважаючы пра канец іхняга жыцця, наследуйце іх веру. Езус Хрыстус той самы ўчора, і сёння, і навекі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 27 (26), 1. 3. 5. 8b–9abc (Р.: 1а) Рэфрэн: Пан — маё святло і маё збаўленне. 2. Пан — маё святло і маё збаўленне: * Рэфрэн: 3. Калі выступіць супраць мяне войска, * Рэфрэн: 5. Ён хавае мяне ў сваім шатры * Рэфрэн: Буду шукаць Твайго аблічча, Пане. * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 47, 2–11 Ад усяго свайго сэрца ён апяваў і любіў Стварыцеля свайго Чытанне кнігі Сіраха. Як тлушч, што аддзяляюць ад ахвяры прымірэння,так ад сыноў Ізраэля адлучаны Давід. Як з казлянятамі, гуляў ён са львамі, з мядзведзямі — нібы са статкам ягнят. Ці ў юнацтве сваім не забіў ён асілка, знішчыў ганьбу народа, калі падняў рукою камень у прашчы і нізрынуў пыху Галіята. Бо ён паклікаў Найвышэйшага Пана, які даў сілу ягонай правіцы перамагчы магутнага воіна і ўзняць моц народа свайго. Так праслаўлялі яго дзесяткі тысяч разоў і дзякавалі яму з благаслаўленнем Пана, прыносячы яму карону славы. Бо выкараніў ён ворагаў вакол, знішчыў сваіх праціўнікаў філістымлянаў, да сённяшняга дня разбіў іх моц. У кожнай сваёй справе дзякаваў Святому Найвышэйшаму словамі хвалы, ад усяго свайго сэрца ён апяваў і любіў Стварыцеля свайго. Перад ахвярнікам паставіў псальмапеўцаў, каб галасы іх учынілі мілагучным спеў. Дадаў ён святам прыгажосці і ўрачыстасці аздобіў дасканала, каб праслаўлялася імя святое Пана і ад світання гучала святыня. Пан дараваў яму грахі яго і ўзнёс навекі ягоную моц, заключыў з ім запавет валадарства і даў яму трон славы ў Ізраэлі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 18 (17), 31. 47 і 50. 51 (Р.: пар. 47b) Рэфрэн: Будзь благаслаўлёны Бог майго збаўлення! 31. Шлях Божы дасканалы, * Рэфрэн: 47. Жыве Пан, благаслаўлёная мая Абарона. * Рэфрэн: 51. Ты павялічваеш каралю свайму дапамогу,* Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Лк 8, 15 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Благаслаўлёныя, хто ў дoбрым i чыстым сэрцы захоўвае Божае слова i прынoсіць плён у цярплівaсцi. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6, 14–29 Гэта Ян, якому я адсек галаву, уваскрос + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Кароль Ірад пачуў пра Езуса, бо імя Ягонае стала вядомым, і сказаў: Гэта Ян Хрысціцель уваскрос з мёртвых, і таму цуды творацца ім. Іншыя казалі: Гэта Ілля. А яшчэ іншыя казалі: Гэта прарок, або як адзін з прарокаў. Калі Ірад пачуў гэта, ён сказаў: Гэта Ян, якому я адсек галаву, уваскрос. Бо сам Ірад паслаў схапіць Яна і зняволіў яго ў вязніцы з-за Ірадыяды, жонкі брата свайго Філіпа, таму што ажаніўся з ёй. Бо Ян казаў Іраду: Не дазволена табе мець жонку брата твайго. А Ірадыяда злавалася на яго і хацела забіць, але не магла, таму што Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы і святы, і аберагаў яго. Шмат разоў чуў яго і непакоіўся, але слухаў яго з ахвотай. І настаў зручны дзень, калі Ірад у дзень сваіх народзін прыгатаваў вячэру сваім вяльможам, тысячнікам і старэйшынам галілейскім. І ўвайшла дачка гэтай Ірадыяды, і танцавала. І спадабалася яна Іраду і яго гасцям. Кароль сказаў дзяўчыне: Прасі ў мяне, чаго хочаш, і я дам табе. І шмат у чым пакляўся ёй: Чаго ні папросіш, дам табе, нават палову майго каралеўства. Яна выйшла і сказала маці сваёй: Чаго мне папрасіць? Тая адказала: Галаву Яна Хрысціцеля. І яна адразу хутка ўвайшла да караля і папрасіла, кажучы: Хачу, каб ты даў мне зараз жа на місе галаву Яна Хрысціцеля. Кароль вельмі засмуціўся, але з-за клятвы і тых, хто быў пры стале, не захацеў ёй адмовіць. Кароль адразу паслаў ката і загадаў прынесці галаву Яна. Той пайшоў у вязніцу і адсек яму галаву, і прынёс на місе ягоную галаву, і аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала яе сваёй маці. Калі пра гэта даведаліся вучні Яна, яны прыйшлі і забралі ягонае цела, і паклалі яго ў магілу. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 21.01.2010 16:54 |