Чацвер — сёмы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Сір 5, 1–8 Не марудзь навярнуцца да Пана Чытанне кнігі Мудрасці Сіраха. і не кажы: Гэтага мне дастаткова. Не спадзявайся на жыццё сваё і сілу, каб не хадзіць за жаданнямі свайго сэрца. І не кажы: Хто мае нада мною ўладу? Бо Пан напэўна цябе пакарае. Не кажы: Я зграшыў, і што мне стала? Бо Пан доўгацярплівы. Не злоўжывай прабачэннем, каб дадаваць грэх да граху. І не кажы: Вялікая літасць Яго, Ён даруе мне мноства маіх грахоў. Бо у Яго і міласэрнасць, і абурэнне, і на грэшнікаў сыдзе гнеў Ягоны. Не марудзь навярнуцца да Пана і не адкладай з дня на дзень, бо нечакана сыдзе гнеў Пана, і ты загінеш у часіну помсты. Не спадзявайся на несправядлівае багацце, бо яно нічым табе не дапаможа ў дзень нядолі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 1, 1–2. 3. 4 і 6 (Р.: Пс 40 (39), 5а) Рэфрэн: Шчаслівы чалавек, які спадзяецца на Пана. 1. Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за радай бязбожных † Рэфрэн: 3. Ён будзе як дрэва пасаджанае каля воднага патоку, * Рэфрэн: 4. Не такі лёс бязбожных: * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Як 5, 1–6 Вось кліча плата, якую вы затрымалі працаўнікам, і крык дайшоў да вушэй Пана Чытанне Паслання святога апостала Якуба. Ну а цяпер вы, багатыя, заплачце і загаласіце над вашымі няшчасцямі, што прыходзяць да вас. Багацце ваша згніло, і вопратку вашу патачыла моль. Золата ваша і срэбра паржавела, і ржа іх засведчыць супраць вас і з’есць целы вашыя, як агонь. Вы сабралі скарб у апошнія дні. Вось кліча плата, якую вы затрымалі працаўнікам, што жалі палеткі вашыя, і крык жняцоў дайшоў да вушэй Пана Магуццяў. Вы жылі на зямлі ў распусце і раскошы, вы насыцілі сэрцы вашыя ў дзень зарэзу. Вы асудзілі і забілі Справядлівага; Ён не супраціўляўся вам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 49 (48), 14–15аb. 15cd–16. 17–18. 19–20 (Р.: Мц 5, 3) Рэфрэн: Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх Валадарства Нябеснае. 14. Іхні шлях — гэта іхняя безразважлівасць, * Рэфрэн: На світанні знікне іх постаць, * Рэфрэн: 17. Не бойся, калі чалавек багацее, * Рэфрэн: 19. І хоць пры жыцці сам сябе выхваляе: * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. 1 Тэс 2, 13 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Прыміце слова Божае не як чалавечае слова, але, што ёсць на самай справе, як слова Божае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 9, 41–50 Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды. А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора. Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. І калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзвюма нагамі быць кінутым у геену. І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне. Бо кожны будзе пасолены агнём. Соль — добрая, але калі соль стане прэснай, чым вы яе прыправіце? Майце соль у сабе і жывіце між сабою ў спакоі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 20.05.2010 16:02 |