Панядзелак — дзеcяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 1, 1–7 Бог суцяшае нас, каб мы маглі суцяшаць засмучаных Пачатак Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Павел, з волі Божай апостал Езуса Хрыста, і брат Цімафей — Касцёлу Божаму у Карынце з усімі святымі ва ўсёй Ахаіі: ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста. Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, Айцец міласэрнасці і Бог усякага суцяшэння, які суцяшае нас ва ўсякім смутку нашым, каб мы маглі суцяшаць усіх засмучаных тым суцяшэннем, якім Бог суцяшае нас саміх. Бо, як памнажаюцца ў нас цярпенні Хрыстовыя, так памнажаецца праз Хрыста і суцяшэнне нашае. Калі мы суцяшаемся, то дзеля вашага суцяшэння, якое здзяйсняецца ў вытрыванні тых самых цярпенняў, што і мы церпім. І надзея нашая на вас моцная, бо мы ведаем, што вы супольнікі нашыя як у цярпеннях, так і ў суцяшэнні. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 9а) Рэфрэн: Пакаштуйце і ўбачце, які добры ёсць Пан! 2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, * Рэфрэн: 4. Узвялічвай Пана са мной, * Рэфрэн: 6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, * Рэфрэн: 8. Анёл Пана аберагае тых, хто Яго баіцца, * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 17, 1–6 Ілля, які стаіць перад абліччам Пана Бога Ізраэля Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. У тыя дні: Сказаў Ілля Тэсбіта, з жыхароў гілеадскіх, Ахабу: Як жывы Пан Бог Ізраэля, перад якім я стаю, так у гэтыя гады не будзе ні расы, ні дажджу, калі толькі я не скажу. І скіраваў Пан слова да яго, кажучы: Ідзі адгэтуль і павярніся на ўсход, і схавайся каля патоку Керыт, што насупраць Ярдана. З гэтага патоку ты будзеш піць, а крумкачам Я загадаў карміць цябе там. Пайшоў ён і зрабіў паводле слова Пана; пайшоў і застаўся каля патоку Керыт, што насупраць Ярдана. І крумкачы прыносілі яму хлеб і мяса раніцай і хлеб і мяса ўвечары, а з патоку ён піў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 121 (120), 1–2. 3–4. 5–6. 7–8 (Р.: пар. 2) Рэфрэн: Дапамога наша ад Пана, які стварыў неба і зямлю. 1. Узнімаю вочы свае да вышыняў: * Рэфрэн: 3. Ён не дасць пахіснуцца назе тваёй, * Рэфрэн: 5. Пан сцеражэ цябе, * Рэфрэн: 7. Пан захавае цябе ад усякага зла, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 5, 12а Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 1–12 Шчаслівыя ўбогія духам + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы: Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 03.06.2010 17:45 |