Панядзелак — адзінаццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 6, 1–10 Выяўляем сябе як слугаў Божых Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Як супрацоўнікі, мы заклікаем, каб вы не прымалі ласкі Божай дарэмна. Бо Ён кажа: У час спрыяльны Я пачуў цябе, Вось цяпер час спрыяльны, вось цяпер дзень збаўлення. Мы нікому ні ў чым не даём спатыкацца, каб не знайшлося заганы ў нашым служэнні, а ва ўсім выяўляем сябе як слугаў Божых: у вялікай цярплівасці, у турботах, у патрэбе, ва ўціску, пад ударамі, у вязніцах, у хваляваннях, у працы, у чуванні, у посце, у чыстасці, у пазнанні, у велікадушнасці, у ласкавасці, у Духу Святым, у любові некрывадушнай, у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй справядлівасці ў правай і ў левай руцэ, праз славу і бясслаўе, праз ганьбу і пахвалу. Мы нібы ашуканцы, але праўдзівыя; нібы невядомыя, але нас пазнаюць; нібы паміраючыя, але вось мы жывём; нібы пакараныя, але не забітыя; нібы засмучаныя, але заўсёды радуемся; нібы ўбогія, але многіх узбагачаем; нібы нічога не маем, але ўсім валодаем. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 98(97), 1. 2–3аb. 3сd–4 (Р.: 2а) Рэфрэн: Паказаў Пан сваё збаўленне. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 2. Паказаў Пан сваё збаўленне, * Рэфрэн: Убачылі ўсе межы зямлі * ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 21, 1–16 Набот укаменаваны і памёр Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. У той час: У Набота ізрээляніна быў ў Ізрээлі вінаграднік каля палаца Ахаба, караля самарыйскага. І сказаў Ахаб Наботу: Аддай мне свой вінаграднік, і я зраблю з яго сад з гароднінай, бо ён блізка да майго дома. А замест яго дам табе вінаграднік лепшы за гэты, або, калі заўгодна табе, дам табе срэбра, колькі ён каштуе. Але Набот адказаў яму: Пан забараняе мне, каб я аддаў табе спадчыну бацькоў маіх. І прыйшоў Ахаб да дому свайго устрывожаны і раззлаваны тым словам, якое сказаў яму Набот ізрээлянін, кажучы, “не аддам табе спадчыны бацькоў маіх”. І лёг на ложак свой, і адвярнуўся тварам да сцяны, і не еў хлеба. І ўвайшла да яго жонка ягоная Ізабэль, і сказала яму: Чаму засмучана душа твая, чаму ты не ясі хлеба? Ён адказаў ёй: Бо я гаварыў з Наботам ізрээлянінам і сказаў яму: аддай мне вінаграднік свой за срэбра, або, калі пажадаеш, дам табе іншы вінаграднік замест гэтага. Тады ён сказаў: Не аддам табе вінаградніку майго. І сказала яму Езабэль, жонка ягоная: Ты цяпер валадарыш над Ізраэлем. Устань, еш хлеб і будзь спакойны: я здабуду табе вінаграднік Набота ізрээляніна. І напісала яна ад імя Ахаба лісты, і запячатала іх ягонай пячаткай, і паслала старэйшынам і знатным, якія былі ў ягоным горадзе і жылі з Наботам. У лістах яна пісала так: Абвясціце пост і пасадзіце Набота на чале народу, і насупраць яго пасадзіце двух нягодных людзей, якія б сведчылі супраць яго, кажучы: Ты зневажаў Бога і караля. Потым выведзіце яго і ўкаменуйце, каб ён памёр. І зрабілі так мужы горада ягонага, старэйшыны і знатныя, якія жылі ў горадзе ягоным, як загадала ім Ізабэль, і як пісана было ў лістах, якія паслала ім. Абвясцілі пост і пасадзілі Набота на чале народу. І ўвайшлі два нягодныя чалавекі, і селі насупраць яго, і сведчылі гэтыя нягодныя людзі супраць яго перад народам, і казалі: Набот зневажаў Бога і караля. І вывелі яго за горад, і пабілі яго камянямі, і ён памёр. І паслалі да Ізабэлі сказаць: Набот укаменаваны і памёр. Калі Ізабэль пачула, што Набот укаменаваны і памёр, сказала Ахабу: Устань, вазьмі ва ўладанне вінаграднік Набота ізрээляніна, які адмовіўся аддаць яго табе за срэбра, бо Набот не жывы, ён памёр. Калі пачуў Ахаб, што Набот памёр, устаў, каб пайсці ў вінаграднік Набота ізрээляніна і ўзяць яго ва ўладанне. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 5, 2–3. 5–6. 7 (Р.: 2b) Рэфрэн: Пане, зразумей стагнанні мае. 2. Пачуй, Пане, мае словы, * Рэфрэн: 5. Бо Ты Бог, які не жадае беззаконня, * Рэфрэн: 7. Ты ненавідзіш усіх, хто чыніць беззаконне. * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 119 (118), 105 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Слова Тваё — светач для маёй нагі і святло для маёй сцежкі. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 5, 38–42 Я вам кажу не працівіцца злому + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб. А Я вам кажу не працівіцца злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. І калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. І калі хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. Таму, хто просіць у цябе, дай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 07.06.2010 16:13 |