Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Будзь улюбёна
13.06.2010 16:25


Будзь улюбёна, о, Святая Панна,

скрушаны сэрцам шлю я прывітанне, шлю я прывітанне.

Ты -  Маці Збаўцы, Божага Месіі,

наша пацеха, апякуйся ўсімі, апякуйся ўсімі.

Да Сэрца Маці грэшнікі ўздыхаюць,

у пакаянні слёзы праліваюць, слёзы праліваюць.

Маці, ратуй нас ў Евіным выгнанні,

хай жа спазнаем ласку злітавання, ласку злітавання.

Бо непрыяцель па зямлі блукае,

душы людскія паглынуць жадае, паглынуць жадае.

О, заступіся, будзь нам абаронай,

дай нам ратунак пад Тваёй каронай, пад Тваёй каронай.

Край беларускі Ты вазьмі ў апеку,

дай згоду, радасць, шчасце чалавеку, шчасце чалавеку.

Маці Святую без грахоўнай плямы

шчыра ўслаўляем на вякі ўсе. Амэн. На вякі ўсе. Амэн

 
Вітаем мы Цябе, Марыя
13.06.2010 16:25


 

Вітаем мы Цябе, Марыя, Пані наша,              e a h G H

Ты карону з зорак нябесных носіш.                e C a D

Ў сонейка апранута, кветак прыгажэй,           G e a D

Надзея на збаўленне, Ты Богам дадзена.      H7 e a H e

 
Вітай, Зорка мора
13.06.2010 16:25


1.Вітай, Зорка мора, / Маці Збаўцы Бога, /            DGAD heAD

Панна Найчысцейша, / брама неба добра.            GeAD eGAD

2.Ты, што прывітана / cловам Габрыэля, /

умацуй ў спакоі, / змый правіны Евы.

3.Вызваль з грэшных путаў, / зрок вярні аслеплым, /

аддалі ўсе смуткі, / апякуйся светам.

4.Сведчанне дай, Маці, / ўзруш малітвай Сына, /

Ён прыйшоў, каб збавіць / грэшных ад правінаў.

5.Панна услаўлёна, / прыклад Ты пакоры /

збаўленым ад смерці, / будзь для нас узорам.

6.Дай жыццё нам чыста, / шлях сцялі бяспечны, /

Езуса дай бачыць, / мець з Ім радасць вечна.

7.Бог Айцец хай будзе / з Сынам праслаўлёны, /

і супольна з Духам / Божым улюбёны. Амэн.

 
Да Цябе, Маці, узнясу я малітву
13.06.2010 16:25


D                                                  G

Да Цябе, Маці, узнясу я малітву,

D                                                           G

Пажадай, каб Езус жыў ўва мне.

е                                        А

Дзе Ты ёсць – Святы Дух зыходзіць,

е                                 А

Дзе Ты ёсць – неба бачу я .

D                                     G

Маці, Ты – Брама да неба.

D                                       G

Маё неба – гэта Твой Сын.

е                          А

Забяры да свайго лона,

D                                G             A                   D

Каб я стаў чыстым, стаў чыстым, як Ён.

 
Езус сваю Маці нам пакінуў
13.06.2010 16:25


D               h           e

Езус сваю Маці нам пакінуў,

G                            A7               D

Каб звяртацца да Яе маглі.

D                                       h                     e

Агарне цябе сваёй апекай,

G                      A7                     D

Чакае нас, каб да Яе прыйшлі.

e                   A7                     D                     D7

Пр.: Да Марыі, да Марыі ты прыйдзі, ты прыйдзі.

G                           A7              D7

Таямніцы сэрца раскажы,

G                               A7                D                     e

Бо ўвесь час Яна цябе з радасцю чакае

G                 A7                       D

І жадае выслухаць цябе.

Пабыло ў Будслаўі шмат людзей,

Жадалі сэнс жыцця свайго знайсці.

І таму Марыя пажадала

Нам дапамагчы свой крыж нясці.

Пр.: Выбірайся, чалавеча, разам з намі, разам з намі

На няпросты пілігрымаў шлях.

Калі будзеш мужна ты ісці, то ў Будслаўі

Ў Яе абліччы ўбачыш Бога знак.

 
Ёсць традыцыя такая
13.06.2010 16:25


(D7)                  G

Ёсць традыцыя такая:

C

Дзе твой свеціцца Абраз,

a

Дзе любоў Твая святая

D

Б”е крыніцаю для нас,

G

Да Твайго прыходзім твару,

C

Просьбы нашыя нясём

D               D7                        G  D7

Праслаўляючы, Мадонна, імя Тваё.

G                             C

Пр.: Мадонна, наша Мадонна,

D                               G       D

Як добра дзіцём Тваім быць.

G                                    C

Дазволь нам, наша Мадонна,

D                      G      (D7)

Заўсёды з Табою жыць!

Свае радасці і смутак

У Твае рукі аддаем.

Мы, Марыя, Твае дзеці,

Сёння для Цябе пяем.

Хай жа будзе бласлаўлёна

Мацярынская любоў!

Багародзіца, Цябе славім ізноў.

З. Ты крыніца супакою,

Ты даруеш нам любоў,

Цябе клічам, Маці Бога,

Прад Табою кленчым зноў.

Цябе просяць пілігрымы,

Цябе моліць цэлы люд:

Прымі, Маці, пад апеку Беларусь!

 
Заспявайце, сэрцы нашы
13.06.2010 16:25


Пр.: Заспявайце, сэрцы нашы – гэта Маці Пана.   a G a F G e

Да сябе Яе прымаем – гэта Маці наша. a G a F G a

1. Абранніца a G C d E

Духа Святога,                                           a G C d E a

Пабеглі разам да Пана,

Каханы нас чакае.

Ўзглянем усе на Пана ў кароне,

Якой стала Яго Маці.

Гэта дзень нашых заручын,

Гэта радасць Яго сэрца.

Прыклад Божай любові –

Марыя, Касцёла Маці.

Грайце, гучныя струны,

Яго рука над намі.

 
Калі б не свяцілі...
13.06.2010 16:25


1. Калі б не свяцілі                          C

Ні сонца, ні месяц на зямлю,  e

Свяцілі б зоркі Твае                        d

І асвятлялі душу.                G

Маці Нябёсаў

І Маці Зямлі – Як прыгожа гучыць.

Мы будзем песні спяваць,

Вянкі з малітваў сплятаць.

Пр.: Ціхая, пакорная,                                           d C

Марыя, Маці Божая,                                 a d

Нябеснай любоўю прыбраная       d С

Марыя, Марыя. a g A d

 
Калі ў жыцці тваім
13.06.2010 16:25


d                                                     C     A                           d

Калі ў жыцці тваім ліхая гадзіна - даверся Марыі.

d                             C         A                         d

Калі роспач пануе ў сэрцы  - даверся ты Ёй.

d

Пр. :Той Марыі, што пад Крыжам стаяла,

g

Той Марыі, што нам Сына аддала,

C

Той, што вучыць цярпенню, пакоры,

F                   A

Табе ў жыцці дапаможа.

d

Яна - Маці, што пад Крыжам стаяла,

g

Маці, што нам Сына аддала,

C

Тая Маці, што вучыць пакоры,

F                      A

Табе ў жыцці дапаможа.

Калі будзеш блукаць ты па свеце - даверся Марыі.

Калі бура застане ў дарозе  -  даверся ты Ёй.

Калі згубіш дарогу да Бога  - даверся Марыі.

Калі ў сэрцы трывога ды смутак - даверся ты Ёй.

 
Ласкі поўная Божай
13.06.2010 16:25


1. Ласкі поўная Божай,                                                                A E

Да Цябе мы з мальбой прыйшлі,               fis A

Нас ад долі злой беражы.                                                D A E

Не адкінеш нікога,                                                                       A E

Хто ратунку шукае ўсцяж,                                     fis A

Нам за Маці даў Цябе Сын Твой.              D A E

Бо Ты  - Маці для Бога,                                                    D A

Праз Яго Маці Ты для нас.                                   D A

Ад граху ратуй, моцна прытулі                             fis E fis E

І пакоры нас навучы.                                                        D A E

Пр.: Марыя, о-о Марыя, Марыя – 2х         A E fis A D A E

Ты прытулак душ бедных,

Суцяшэнне Ты нам нясеш,

Найпрасцейшай сцежкай вядзеш.

Навучы хваліць Бога,

Запаветы Яго любіць,

Навучы нас вернымі быць.

Бо Ты - Маці для Бога,

Праз Яго Маці Ты для нас.

Ад граху ратуй, моцна прытулі

І пакоры нас навучы.

 
<< Першая < Папярэдняя 1621 1622 1623 1624 1625 1626 1627 1628 1629 1630 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1626 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.