Ушачы — парафія Святога Лаўрэна
|
 | Фота А. Дыбоўскага |
Адрас: вул. П. Броўкі, 6 в. Ушачы Ушацкі р-н Віцебская вобл. Рэспубліка Беларусь 211480
Тэл.: (8–02158) 22977 фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 11.00
- Св. Імша ў будні — 10.00, 18.00
Адпусты: успамін св. Лаўрэнція – 10 жніўня яЗ гісторыі парафіі
Парафія ва Ушачах бярэ свой пачатак з 1716 г., калі Геранім Жаба, падваявода полацкі, прывёз сюды айцоў дамініканаў, якія пабудавалі тут касцёл пад тытулам св. Гераніма і кляштар. Напачатку святыня належала парафіі Кублічы, а з 1793 г. стала парафіяльнай. Гэтую дату і трэба лічыць пачаткам існавання ушацкай парафіі. Ад 1787 г. дамінікане кіравалі пачатковай 6-класнай школай пры сваім кляштары, а ў канцы XVIII ст. утрымлівалі школы і шпіталі мястэчка.
Яшчэ ў 1758 г. мястэчка Ушачы атрымала магдэбургскае права і герб, на якім была выява святога Лаўрэнція. Менавіта з таго часу і да нашых дзён св. Лаўрэнцій з’яўляецца апекуном Ушачаў.
У 1832 г. расійскія ўлады ліквідавалі кляштар, а касцёл перадалі дыяцэзіяльнаму духавенству. 29 ліпеня 1868 г. на хвалі пераследу пасля студзеньскага паўстання парафія ва Ушачах была ліквідаваная, а касцёл перададзены Праваслаўнай Царкве. На той момант у парафіі налічвалася каля 1400 вернікаў. У гэты ж дзень былі зачыненыя таксама касцёлы ў Чашніках, Кублічах і Палідонічах.
На пачатку ХХ ст. ва Ушачах была адна царква, рыма-каталіцкая капліца і чатыры сінагогі. У 1905 г. у сувязі з абвяшчэннем маніфеста Мікалая ІІ католікам з Ушачаў удалося атрымаць дазвол на вяртанне парафіі. Набажэнствы адбываліся ў драўлянай капліцы на могілках. У 1908 г. быў атрыманы дазвол на будаўніцтва касцёла, але ў хуткім часе недабудаваную святыню зачынілі. Перад рэвалюцыяй 1917 г. у парафіі налічвалася 1600 вернікаў. Пасля рэвалюцыі на працягу некаторага часу ў мястэчка прыязджаў адпраўляць св. Імшу ксёндз з Лепеля.
У 1994 г. дзякуючы вялікім намаганням лепельскага пробашча кс. Мечыслава Янцышына парафія св. Лаўрэнція адрадзілася. У 2001 г., амаль праз два стагоддзі, ва Ушачах быў прызначаны пастаянны пробашч і перададзена пляцоўка з касцёлам, які пачалі аднаўляць. Праводзяцца рэгулярныя заняткі па катэхезе для дзяцей і моладзі, удзяляюцца св. сакрамэнты, арганізавана першае Ружанцовае кола, адбываюцца духоўныя сустрэчы для паглыблення рэлігійных ведаў.
24 кастрычніка 2004 г. біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін урачыста асвяціў адбудаваную святыню. |
Губіна – парафія св. Андрэя, апостала, i св. Кацярыны Сіенскай, дзевы
|
Бароўка – парафія Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрд i Нараджэння св. Яна Хрысціцеля
|
Станцыя Парафіянава – парафія Св. Тамаша, апостала, i св. Барбары
|
Кіякова – парафія Узвышэння Святога Крыжа i Ахвяравання Пана
|
Бярозкі – парафія Св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка, i св. Альжбеты (Венгерскай)
|
Барсукі – парафія Святой Сям’і i Св. Юрыя Вялікамучаніка
|
211729 а.г. Барсукі, Докшыцкі р-н святая Імша ў нядзелю: 12.00, у будні і на святы — 18.00 
|
Шуневічы – парафія Св. Мацвея, апостала, i св. Васілія Вялікага, біскупа і доктара Касцёла
|
Савуткі – парафія Звеставання Пана i св. Марты
|
Пятроўшчына – парафія Хросту Пана i св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
|
вул. Вясенняя 8-а, 211828 в. Пятроўшчына, Глыбоцкі р-н св. Імша ў нядзелю і святы: 14.00, у будні — 10.00 (толькі па пятніцах)
|
|
|
<< Першая < Папярэдняя 1811 1812 1813 1814 1815 1816 1817 1818 1819 1820 Наступная > Апошняя >>
|
Старонка 1812 з 1895 |