«Езус сказаў сваім апосталам: Сцеражыцеся людзей, бо будуць аддаваць вас судам і ў сінагогах сваіх будуць бічаваць вас. І павядуць вас да правіцеляў і да каралёў з-за Мяне, дзеля сведчання перад імі і язычнікамі. Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну, што сказаць. Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага будзе гаварыць праз вас».
«Калі Езус праходзіў каля Галілейскага мора, убачыў двух братоў: Сымона, якога называлі Пятром, і ягонага брата Андрэя, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім: Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас лаўцамі людзей. Яны адразу пакінулі сеткі і пайшлі за Ім».