Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Адвэнт 2016]
Усяго 9 матэрыялаў адзначана цэтлікам Адвэнт 2016.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Распачынаецца Адвэнт — час надзвычайны, напоўнены радасным чаканнем Нараджэння Пана. Варта імкнуцца перажываць гэтае чаканне, як і кожны дзень у жыцці, у паўнаце: скіроўваючы сэрца і думкі да Найвышэйшага, кіруючы крокі да святыні і канфесіянала, чытаючы Святое Пісанне, прымаючы ўдзел у рэкалекцыях.
Ва ўспамін Святога Мікалая 6 снежня да дзяцей прыходзіць не толькі сам Святы Мікалай, але і яго «напарнік» Крампус — «калядны д’ябл». Гэта міфічная істота альпійскага рэгіёна найбольш распаўсюджана ў Аўстрыі.
Вялікай колькасці людзей на свеце не хапае самага неабходнага. Нас нават можа паралізаваць усведамленне велізарнай колькасці патрэбаў і праблемаў свету. Іх цяжар нас прыгнятае. Мы не бачым перад сабой дарогі праз гэты цёмны лес. Езус Хрыстус гаворыць нам, што Ён з’яўляецца гэтай дарогай.
У Ісаі мы чытаем: «Выйдзе парастак з пня Есэевага, і атожылак з кораня
ягонага прынясе плод». Есэй быў бацькам караля Давіда, і
габрэі верылі, што Месія будзе паходзіць з роду Давіда. Хрысціяне
лічаць, што ў Езусе споўніліся прароцтвы. Корань Есэя — гэта продкі
Езуса, а Ён, у сваю чаргу, — парастак, які стане кветкай жыцця.
Сёння, каб знайсці цішыню і супакой, мы будзем вучыцца паўтараць вельмі важнае слова. Усведамі, дзе ты знаходзішся… як сябе адчуваеш… што з табой адбываецца… аддай гэта ўсё Богу… Потым папрасі ў Бога тое, чаго прагнеш у сённяшняй малітве.
Большасць людзей здольныя глыбей увайсці ў малітву, калі паклапоцяцца пра свой унутраны супакой. Таму ў пачатку кожнай штодзённай малітвы мы будзем прапаноўваць адно практыкаванне супакою і праводзіць вас праз яго.
«Не зачынім Езусу дзвярэй нашых сэрцаў. Дазволім Яму ўвайсці ў нашы душы, каб іх духоўную цемру асвятліць святлом Яго Евангелля, вярнуць нам страчаную надзею і ўчыніць шчаслівымі», – піша Мітрапаліт.
«Перыяд Адвэнту кіруе наш позірк у будучыню і нагадвае, што канчатковым
прызначэннем чалавека з’яўляецца жыццё вечнае ў супольнасці з Богам.
Праз гэта таксама жыццё кожнага з нас, як і гісторыя ўсяго чалавецтва,
атрымлівае своеасаблівае "адвэнтавае" вымярэнне, становячыся чаканнем
спаткання з Хрыстом Уваскрослым, які калісьці прыйдзе паўторна, каб
судзіць жывых і памерлых», — чытаем у пастырскім пасланні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Сёлета ў Каталіцкім Касцёле Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да перажывання таямніцы Уцелаўлення Божага Сына — распачынаецца 27 лістапада. Адвэнт — гэта таксама пачатак новага літургічнага года.