Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
27 лістапада распачынаецца Адвэнт
Каляндар
24.11.2016 09:52

Сёлета ў Каталіцкім Касцёле Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да перажывання таямніцы Уцелаўлення Божага Сына — распачынаецца 27 лістапада. Адвэнт — гэта таксама пачатак новага літургічнага года.

У гэты перыяд Касцёл заклікае вернікаў прысвяціць больш часу адносінам з Богам у малітве і духоўным чытанні.

Пра асаблівасці Адвэнту прапануем пачытаць у матэрыяле «Ці Адвэнт — гэта пост?».

Этымалогія слова «Адвэнт» паходзіць ад лацінскага слова «adventus» — «прыйсце». Хрысціяне, верагодна, узялі гэтае слова з язычніцкага ўжытку рымлянаў. Так называўся ўрачысты ўваход імператара ў Рым, а таксама цырымоніі наведвання імператарам святыні ў дзяржаўныя святы.

Першы ўспамін пра Адвэнт у гісторыі знаходзім у адным з дэкрэтаў сінода, які адбыўся ў іспанскім горадзе Сарагоса ў 380 г. Ужо тады Адвэнт існаваў у іспанскім і гальскім Касцёле. Як і Вялікі пост, у той час Адвэнт працягваўся 40 дзён.

У Рымскай дыяцэзіі традыцыя чатырохтыднёвага Адвэнту замацавалася ў пачатку VI ст. А паколькі ўжо тады Рымскі Касцёл быў маці ўсіх мясцовых Касцёлаў, то менавіта такое перажыванне Адвэнту пасля замацавалася і ва ўсіх.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.