Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Слова да святароў, кансэкраваных асобаў, вернікаў Пінскай дыяцэзіі і ўсіх людзей добрай волі з нагоды прызначэння Яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзям’янкі ардынарыем Пінскай дыяцэзіі
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. 3 мая 2012 г., у свята св. апосталаў Філіпа і Якуба, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваім клопаце пра духоўнае жыццё вернікаў і іх развіццё прызначыў новага ардынарыя Пінскай дыяцэзіі — Яго Эксцэленцыю ксяндза біскупа Антонія Дзям’янку. Мы ўсе з нецярплівасцю чакалі гэтага моманту, бо Касцёл ёсць там, дзе ёсць біскуп, — як навучае св. Ігнацый з Антыёхіі. Таму кожны мясцовы Касцёл павінен мець свайго біскупа.