Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Ружанцовы кангрэс]
Усяго 3 матэрыялаў адзначана цэтлікам Ружанцовы кангрэс.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


«Цэнтрам кангрэсу ў нашай дыяцэзіі стане катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Заахвочваю ўсіх святароў, кансэкраваных асобаў, свецкіх вернікаў, асабліва тых, хто належыць да суполак Жывога Ружанца, прыняць удзел у малітоўнай сустрэчы», — адзначае біскуп Пінскі.
Паводле рашэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў гэтым Годзе малітвы ў кастрычніку праводзіцца Кангрэс святога Ружанца, які, у адпаведнасці з яго чатырма часткамі, будзе складацца з чатырох стацый, якія будуць мець месца ў чатырох дыяцэзіях. Першая стацыя, прысвечаная радасным таямніцам, распачынаецца адмысловай праграмай 4 кастрычніка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены.
«З нагоды Года малітвы ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і ў сувязі з ружанцовым месяцам, заклікаю, каб 18 і 19 кастрычніка была ўрачыста праведзена Малітоўная сустрэча з нагоды ўшанавання св. Ружанца».