Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Рэкалекцыі]
Усяго 8 матэрыялаў адзначана цэтлікам Рэкалекцыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


23 лютага ў Апостальскай Сталіцы завяршыліся рэкалекцыі для Папы і Рымскай Курыі, якія правёў старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі. На заканчэнне духоўных практыкаванняў Святы Айцец выказаў іерарху падзяку за іх правядзенне, а таксама супрацоўнікам курыі, якія неслі з Пантыфікам на працягу 8 гадоў цяжар служэння Пятра.
Упершыню рэкалекцыі для Святога Айца і Рымскай Курыі будзе весці старшыня аднаго з ватыканскіх ведамстваў. Бэнэдыкт XVI даверыў гэтае заданне старшыні Папскай рады па культуры кардыналу Джанфранка Равазі, які з’яўляецца таксама вядомым біблеістам.
21 снежня ў ватыканскай капліцы «Redemptoris Mater» Пантыфік і супрацоўнікі Рымскай Курыі выслухалі чарговае казанне, якое прамовіў прапаведнік Папскага дома а. Раньера Канталамеса. Святар праводзіць адвэнтавыя рэкалекцыі для Папы.
Шаноўныя наведвальнікі Catholic.by! Мы працягваем традыцыю правядзення на нашым партале рэкалекцый у фармаце MP3. На гэты раз з 19 па 24 сакавіка спецыяльна для вас духоўныя разважанні правядуць іерархі Беларусі.
У трэці тыдзень Адвэнту, з 13 па 16 снежня 2011 года для вас, шаноўныя наведвальнікі, на нашым партале праходзяць МР3-рэкалекцыі. Праводзіць іх дырэктар нашага партала кс. Юрый Марціновіч.
Дарагія сябры! Спецыяльна для вас на нашым партале праводзяцца велікапосныя рэкалекцыі. Падрыхтаваў разважанні кс. Віктар Місевіч, пробашч парафіі ў Бягомлі, адказны за СМІ ў Віцебскай дыяцэзіі і вядомы блогер.
З 25 па 28 сакавіка 2010 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыліся велікапосныя парафіяльныя рэкалекцыі, якія правёў кс. Алег Буткевіч. Прапануем шаноўным наведвальнікам Catholic.by праслухаць рэкалекцыі ў фармаце МР3.