«Хвароба хрысціянства — яно не паспявае за развіццём грамадства»; «Неяк чуў, што раней людзі жылі пад 1000 гадоў. Але Бог зменшыў працягласць жыцця, бо моцна грашылі. Як сучасны чалавек можа паверыць у такое?»; «...людзі перасталі верыць у нейкія канкрэтныя біблейскія байкі»;«[Хрысціяне] больш не падпальваюць, гэта праўда. Але ж падпальвалі, дый як у гісторыі, га, спадар Пётра? Колькі бібліятэкаў, будынкаў, а галоўнае — людзей пагарэла ад хрысціянскай іскры нянавісці да разнастайнасці?»; «...хрысціянская цывілізацыя перажывае перыяд глыбокай старасці і няўхільна рухаецца да сваёй натуральнай смерці» — вось некаторыя рэплікі на мой допіс «Чаму хрысціяне не падпальваюць пасольствы».