Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў]
Усяго 11 матэрыялаў адзначана цэтлікам Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


25 студзеня папа Бэнэдыкт XVI узначаліў нешпары ў базыліцы святога Паўла за мурамі на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў. У малітве прынялі ўдзел прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, пратэстанцкіх Цэркваў, Міжнароднай змешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.
17 студзеня папа Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі экуменічную дэлегацыю Фінляндыі. Дэлегацыя прыбыла ў Апостальскую Сталіцу з нагоды свята св. Генрыха, апекуна краіны.
Маліцца аб хрысціянскім адзінстве заклікаў вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI напрыканцы агульнай аўдыенцыі 16 студзеня. Пантыфік нагадаў, што 18 студзеня пачынаецца Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў.
У сучасным свеце 75% выпадкаў усіх ганенняў на рэлігійнай глебе — гэта ганенні на хрысціян. Кожныя пяць хвілін гіне за веру адзін хрысціянін. За год такіх навамучанікаў набіраецца 105 тысяч. Чаму баяцца нас, хрысціян? Няўжо мы настолькі небяспечныя? Або наша вера нясе ў сабе схаваную пагрозу?
«Трэба распачынаць з малітвы, ад навяртання свайго сэрца», — такім бачыць шлях да адзінства хрысціянаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра тое, якія крокі ў сённяшніх рэаліях магчымы для дасягнення адзінства хрысціянаў, чытайце ў інтэрв’ю з беларускім арцыпастырам.
Хрысціянскае яднанне — гэта супольнасць, дзе ўсе слухаюць перадусім
Бога. Багацце магчымасцей яднання ў Пану — адзінай найвышэйшай мэце —
адкрывае для хрысціянскай супольнасці вялікія далягляды адзінства ў
разнароднасці.